Голас беларуса (1925)
«Го́лас белару́са» — штотыднёвая сялянска-работніцкая газэта, орган беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі. Выдавалася ў 1925—1930 гг. у Рызе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Кастусь Езавітаў.
Голас беларуса | |
Тып | газэта |
---|---|
Выдавец | Кастусь Езавітаў |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Кастусь Езавітаў |
Рэдактар | Кастусь Езавітаў |
Заснаваная | 1925 |
Закрытая | 1930 |
Палітыка | Бацькаўшчына |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Рыга |
Ставіла за мэту абуджаць нацыянальную сьвядомасьць беларусаў у Латвіі, гуртаваць іх на сацыяльна-эканамічным і нацыянальным грунце, абараняць інтарэсы беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, разьвіваць культурную і нацыянальную самабытнасьць.
Пісала пра дзейнасьць суполак, таварыстваў, інфармавала пра стан асьветы, школьнай справы, жыцьцё беларусаў у Летуве, Чэхаславаччыне, Сібіры, Савецкай Беларусі. На старонках газэты зьмешчаныя матэрыялы пра стварэньне Беларускага нацыянальнага камітэту ў Латвіі, арышты беларускіх грамадзкіх дзеячаў і дэпутатаў сэйму ў Польшчы, справаздача Езавітава пра Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 1926), інфармацыя пра кніжныя навінкі ў Менску, вершы Віктара Вальтара, П. Сокала і інш., пераклады на беларускую мову твораў Яніса Райніса. Перадрукоўвала матэрыялы з газэт «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Панізьнік, С., Сакалоўскі, У. «Голас беларуса» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 55—56