Гнілец (Падляскае ваяводзтва)

Гніле́ц (па-польску: Gnilec, на мясцовай беларускай гаворцы: Гніле́ц[2]) — невялікі лясны пасёлак ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Гнілец
польск. Gnilec
Гнілец
Першыя згадкі: 1783
Мясцовая назва: Гнілец
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 9[1] чал. (1999)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′36″ пн. ш. 23°39′7″ у. д. / 52.84333° пн. ш. 23.65194° у. д. / 52.84333; 23.65194Каардынаты: 52°50′36″ пн. ш. 23°39′7″ у. д. / 52.84333° пн. ш. 23.65194° у. д. / 52.84333; 23.65194
Гнілец на мапе Польшчы
Гнілец
Гнілец
Гнілец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач з Гнільцом праходзіць чыгуначны шлях СедльцыВаўкавыск.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары пасёлку ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка).

Гісторыя

рэдагаваць

Гнілец быў заснаваны як паселішча Гнілецкай (або Аўгустоўскай) стражы Белавескай пушчы пад канец 18 ст. Паводле дакумэнтаў, першым стражнікам, які пражываў у Гнільцу быў нейкі Вапп, чарговым Фабіян Стрыжэўскі. Паводле некаторых зьвестак існавала тут царква ды 60 хатаў[1]. На зломе 19 і 20 ст. шматлюдная вёска па рашэньні царскіх уладаў (якія хацелі ўладкаваць казённыя маёмасьці Белавескай пушчы) была пераселеная на Палесьсе. Жыхары Гнільца заснавалі вёску Гнілец у сёньняшнім Дарагічынскім раёне[3]. Сёньня на месцы вёскі захаваўся толькі драўляны крыж, а пасёлак абязьлюдзеў[1].

  1. ^ а б в Piotr Bajko Гнілец (вёска) (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 24 сакавіка 2015 г.
  2. ^ Гнілец і Аўгустова (не існуе) (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 24 сакавіка 2015 г.
  3. ^ Людміла Бянеева Гнілец — вёска перасяленка Вячэрні Брэст Праверана 24 сакавіка 2015 г.