Глеб Якушэвіч

беларускі футбаліст

Глеб Андрэ́евіч Якушэ́віч (нар. 31 ліпеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Шыньнік» і моладзевай зборнай Беларусі.

Глеб Якушэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 ліпеня 2002(2002-07-31)[1] (22 гады)
Рост 191 см
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шыньнік Яраслаўль
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Менск 44 (0)
2024—4 Шыньнік Яраслаўль
Зборныя
2022—4 Беларусь (да 21) 11 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

З 4 гадоў трэнаваўся ў структуры «Менску», з 2019 году пачаў выступаць за дубль клюбу, гуляў у Юніёрскай лізе УЭФА. Перад сэзонам 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у складзе якой дэбютаваў 6 сакавіка 2021 году, выйшаўшы на замену ў канцы матча Кубка Беларусі супраць «Іслачы» (1:1). 11 красавіка 2021 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, калі ў матчы супраць БАТЭ (2:2) выйшаў у першым тайме на замену замест траўмаванага Дзьмітра Алісейкі. У далейшым працягваў часам зьяўляцца на пляцоўцы, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак часьцей заставаўся на лаўцы запасных.

У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[2], аднак у студзені 2023 году склаў новае пагадненьне з сталічным клюбам[3]. У сэзоне 2023 году рэгулярна гуляў у пачатковым складзе менчукоў, стаўшы адным з ключовых абаронцаў. Свой першы клюб за «мяшчанаў» забіў 21 ліпеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Маладэчна». У студзені 2024 году падпісаў кантракт на 2,5 гады з расейскім клюбам «Шыньнікам»[4] зь Першае лігі расейскага першынства.

Міжнародная

рэдагаваць

21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Расеі (1:6).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць