Герыятры́я (стар.-грэц. γέρων + ἰατρεία — стары + лячэньне) — навука пра лячэньне людзей пажылога і старэчага ўзросту. Зьяўляецца клінічным разьдзелам геранталёгіі. Прадметам досьледаў ёсьць распрацоўка спосабаў лячэньня і папярэджаньня хваробаў дзеля захаваньня цялеснага і душэўнага здароўя да глыбокай старасьці, высьвятленьне ўзаемасувязі атэрасклерозу і ўзросту, мэханізма ўзьнікненьня склератычнай артэрыяльнай гіпэртаніі, цукровага дыябэту, узроставых зьменаў апорна-рухальнага апарату, значэньне ўзроставых зьменаў у разьвіцьці раку. Праз павышэньне пры старэньні адчувальнасьці да лекаў (сардэчныя гліказіды, наркатычныя, нэўраплегічныя і ціскапаніжальныя) зьмяншаецца доза іх прыёму. Прызначаюцца агульнастымулявальныя лекі (вітаміны, мікраэлемэнты і біястымулятары) для падтрымкі мэтабалізму[1].

  1. ^ Людміла Мажуль. Герыятрыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1997. — Т. 5. — С. 204. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Герыятрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў