Гервала
Гервала (Гервяла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гервала лац. Giervała / Hiervała | |
Gerwala | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Walo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гервяла |
Зьвязаныя імёны | Walager |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гервала» |
Паходжаньне
рэдагавацьГервал або Гервала (Gerwal, Gerwala) і Валагер (Walager) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[2], а аснова -вал- (імёны ліцьвінаў Валіка, Валін, Валант; германскія імёны Walica, Walin, Waland) — ад гоцкага *wala 'тыя, хто выдужаў на полі бітвы', walisa 'праўдзівы, лю́бы', waljan 'выбраць' або германскага wala < *wal(a)ha- 'чужы, валійскі'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gierwała (1671—1681 гады)[4]; Gierwiała (1809 год)[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 585, 1517.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 219.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 142.
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814