Герб Таліну
Ге́рб Та́ліну (па-эстонску: Tallinna vapp) — афіцыйны сымбаль гораду Талін, сталіцы Эстоніі.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню выява гербу Таліна сустракаецца на пячатцы 1277 року. На ёй адлюстраваныя тры сінія каранаваныя леапарды з галавамі анфас на трыкутным залатым шчыце.[1]
З утварэньнем на пачатку 18 стагодзьдзя Эстляндзкай губэрні ў складзе Расейскай імпэрыі герб гораду не зьмяніўся. 4 кастрычніка 1788 году ён быў зацьверджаны ў колішнім выглядзе, але ў францускім шчыце.
У 1868 годзе быў распрацаваны праект гербу Рэвеля аўтарства Кенэ Барыса. Гістарычны герб увенчваўся залатой сьцянной каронай, за шчытом месьціліся два залатыя перахрышчаных якары, перавітыя Аляксандраўскай стужкай. Афіцыйна праект зацьверджаны ня быў.[2]
Пасьля ўваходжаньня Эстоніі ў склад СССР замест гербу выкарыстоўвалася новая эмблема гораду. На чырвона-сінім гішпанскім шчыце, пперарэзаным на дьве паловы стылізаванымі хвалямі, знаходзіўся залаты ключ, разьмешчаны барознай улева й вушкам уніз. На баразьне была адлюстраваная пяцікутная зорка.
Сучасныя гербы
рэдагавацьВялікі герб
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьУ залатым полі 3 сініх леапарды ў слуп, увянчаныя залатымі каронамі.
Мантыя шчыту складаецца з жоўта-сініх дэкаратыўных элемэнтаў. Шчыт увянчаны сярэбраным шлемам з зачыненым казырком і чырвонай падшэўкай. На шыі шлему вісіць залаты ланцужок з чырвоным каменем. Шлем увянчаны залатой каронай з чырвонай інкрустацыяй. У нашлемніку разьмешчаная сымбалічная выява дацкай каралевы Маргарыты I у чырвонай сукенцы, залатой кароне й са скрыжаванымі на грудзях рукамі.
Тлумачэньне сымболікі
рэдагавацьТры сініх львы ў руху на залатым шчыце выкарыстоўваліся яшчэ з 13 стагодзьдзя у гербе караля Вальдэмара II Дацкага, кіраўніка Дацкай Эстоніі. Акрамя таго, леапарды заўсёды сымбалізавалі крэпасьць, а Талін паўстаў менавіта як горад-крэпасьць Тоомпэа. Такім чынам, геральдычны леапард лічыцца адным з найстарэйшых сымбаляў Эстоніі.
Вялікі герб Таліну практычна цалкам ідэнтычны сучаснаму гербу Даніі.
Малы герб
рэдагавацьУ чырвоным полі срэбны крыж.
Малы герб Таліну амаль цалкам паўтарае герб павета Гар’юмаа. На ім намаляваны Данэброг — традыцыйны дацкі крыж.
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Сапрыков В. Возрождение «крепости» Эстонии // «Наука и жизнь», № 3. — 1993. — С. 56-59 (рас.)
- ^ Герб Таліну на Heraldicum.ru (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Вялікі герб Таліну (эст.)
- Малы герб Таліну (эст.)
- Taani lõvide salapärane tee Eesti vapile (эст.)