Герб Да́ніі (па-дацку: Danmarks rigsvåben) — дзяржаўны сымбаль Даніі. Малы герб Даніі ўяўляе сабой залаты шчыт, на якім намаляваныя тры каранаваныя блакітныя львы і дзевяць чырвоных сэрцаў. Гэта гістарычны герб дынастыі Эстрыдсэнаў, якія былі каралямі ў 1047—1412 роках. Самая старая зь вядомых выяваў гербу — пячатка, якая выкарыстоўвалася каралём Кнудам VI (каля 1194).

Герб Даніі
Апісаньне
Зацьверджаны 1959
Пячатка Кнуда VI

З 1819 адрозьніваюцца дзяржаўны (rigsvåben) і каралеўскі (kongevåben) гербы, уведзеныя Фрэдэрыкам VI. Апошнія зьмены ў герб зрабіў кароль Фрэдэрык X у 2024 року. Каралеўскі герб больш складаны, у ім шчыт падзелены срэбным крыжам на чатыры часткі. У левай верхняй частцы выяўлены сымбаль Даніі — тры каранаваныя львы і дзевяць чырвоных сэрцаў (як на дзяржаўным гербу). Другая чвэрць — срэбны баран на сінім фоне — сымбалізуе Фарэрскія астравы. Трэцяя чвэрць — срэбны белы мядзьведзь — сымбаль Грэнляндыі; урэшце, ніжняя правая частка з двума ільвамі сымбалізуе Паўднёвую Ютляндыю.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць