Герб Слоніму — геральдычны сымбаль Слоніму, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 4 студзеня 1591: «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс“ у лапах»[1].

Сучасная рэканструкцыя гербу Слоніму (леваруч) і ягоная выява зь велікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 красавіка 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №13.

Афіцыйнае апісаньне:

У сінім полі барокавай тарчы залаты леў трымае ў лапе срэбны герб «Ліс».

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В синем поле барочного щита золотой лев держит в лапе серебряный герб «Лис».
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Слонимского горисполкома от 30 апреля 1998 г. №194.

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.