Адкрыць галоўнае мэню
Герб Ружанаў

Герб Ружанаў — геральдычны сымбаль Ружанаў, нададзены месту вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 20 чэрвеня 1637: «у срэбным полі вянок чырвоных ружаў, у цэнтры якога постаць сьвятога Казімера з крыжам і лілеяй у руках»[1]. Першапачаткова герб меў й іншыя дэталі: выяву рыцарскага шалому (сымбаль мужнасьці Сапегаў) і каралеўскае кароны (сымбаля годнасьці адзінага манаршага дому Кароны і Вялікага Княства Літоўскага)[2].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 14 чэрвеня 2007[3]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №23.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі барокавай тарчы ў вянку з ружаў Сьвяты Казімер з крыжом і лілеяй у руках.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Борис Павловский. «Триединый Сапега» // Вечерний Брест. — 20 красавіка 2012. — № 32 (1874).
  3. ^ Решение Ружанского поселкового исполкома от 30 июля 1998 г. №93.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.