Дзяржаўныя сымбалі Расеі
Дзяржаўныя сымбалі Расеі:
Сьцяг Расеі ўяўляе сабой прамакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колеру. Суадносіны шырыні сьцягу і яго даўжыні як 2:3. Сьцяг быў вярнуты замест савецкага 22 жніўня 1991 году ўказам прэзыдэнта РСФСР, а канчаткова зацьверджаны фэдэральным канстытуцыйным законам Расейскай Фэдэрацыі 8 сьнежня 2000 году.
Герб Расеі ўяўляе сабой чатырохкутны, з закругленымі ніжнімі кутамі, завостраны ў аканечнасьці, чырвоны геральдычны шчыт з залатым двухгаловым арлом, які падняў ўверх распушчаныя крылы. Арол увянчаны двума малымі і адной вялікі каронамі, злучанымі стужкай. У правай лапе арла — скіпэтар, у левай — дзяржава. На грудзях арла, у чырвоным шчыце, — які едзе налева на срэбным каню срэбны вершнік у сінім плашчы, што забівае срэбным кап’ем чорнага перакуленага ніц і папранага канём цмока, таксама зьвернутага налева. Герб быў вярнуты замест савецкага 30 лістапада 1993 году ўказам прэзыдэнта РФ, а канчаткова зацьверджаны фэдэральным канстытуцыйным законам Расейскай Фэдэрацыі 8 сьнежня 2000 году.
Гімнам Расеі зьяўляецца твор "Россия - священная наша держава...", тэкст якога быў напісаны С. Міхалковым і зьяўляецца перапрацаваным варыянтам тэксту гімна СССР. Музыка таксама паўтарае гімн СССР, яе аўтар А. Аляксандраў. Пасьля распаду СССР новым дзяржаўным гімнам Расеі быў зацьверджаны ўказам прэзыдэнта РФ ад 11 сьнежня 1993 году варыянт "Патрыятычнай песьні" М. Глінкі, перапрацаванай А. Пятровым. У сувязі з атсутнасьцю словаў і нізкай падтрымкай у грамадзтве, гімн быў зьменены на сучасны варыянт, які быў зацьверджаны фэдэральным канстытуцыяным законам Расеі 8 сьнежня 2000 году.