Герб Горак — геральдычны сымбаль Горак, праект якога зьявіўся 27 жніўня 1867: «у залатым полі тры чорныя горкі, зь іх вырастае па адным зялёным коласе»[1].

Герб Горак

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 29 траўня 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №63.

Афіцыйнае апісаньне:

У залатым полі францускай тарчы тры чорныя горкі, зь якіх вырастае па зялёным коласе.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В золотом поле французского щита три чёрные горки, из которых вырастает по зелёному колосу.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Горецкого райисполкома от 29 мая 2001 г. №6/5.

Літаратура

рэдагаваць
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.