Герард Дэнгаф
(Перанакіравана з «Герард Дэнгаф (сын Эрнэста Магнуса)»)
Герард Дэнгаф (каля 1632 — 5 студзеня 1685) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Харунжы надворны каронны (1661), чашнік (1661—1666) і падстолі вялікі літоўскі (з 1666)[3]. Быў старостам цельшыцкім.
Герб «Дзік» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1632 або 5 ліпеня 1632 |
Памёр | 5 студзеня 1685[1], 1685 або 3 студзеня 1685 |
Род | Дэнгафы |
Бацькі | Эрнэст Магнус Дэнгаф[d][2] Katharina, Burggräfin und Gräfin zu Dohna-Lauck[d][2] |
Дзеці | Багуслаў Эрнэст Дэнгаф і Maria Eleanor, Gräfin von Dönhoff[d][2] |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў гербу ўласнага «Дзік», сын Эрнэста Магнуса, ваяводы парнаўскага, Кацярыны фон Дона. Меў брата Эрнэста.
Навучаўся ў Лейдэнскім унівэрсытэце. Сьпярша атрымаў званьне каралеўскага двараніна, пазьней займаў некалькі дзяржаўных пасадаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
У 1669 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага.
У шлюбе з Ганнай Бэатай фон Гальдштэйн, меў 2 сыноў і 3 дачок, сярод якіх найбольш вядомы Багуслаў Эрнэст, падкаморы вялікі літоўскі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 304.
- ^ а б в Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Пазднякоў В. Дэнгафы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 613.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4