Геранімус Босх (па-лацінску: Hieronymus Bosch; сапраўднае імя Геранімус (ці Ерун) ван Аакэн; каля 1450 — 9 жніўня 1516) — надзвычай пладавіты мастак эпохі раньняга Паўночнага Адраджэньня XV—XVI стагодзьдзяў і лічыцца адным з самых загадкавых тагачасных прадстаўнікоў мастацтва. Большасьць ягоных працаў прысьвечаныя тэме грэхападзеньня чалавека і яго заганам.

Геранімус Босх
Імя пры нараджэньні Геранімус ван Аакэн
Дата нараджэньня каля 1450[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці жнівень 1516[2][3]
Месца сьмерці Нідэрлянды
Месца пахаваньня
Занятак жывапіс, малюнак
Навуковая сфэра Рэнэсанснае мастацтва[d][5], выяўленчае мастацтва[5] і Gothic painting[d][5]
Псэўданімы Aeken, Hieronymus van, Aken, Hieronymus van, Aken, Jeroen Anthoniszoon van, Aken, Jheronymus van, Aquen, Jheronimus і Bos, Jeronimus
Жанры рэлігійны жывапіс[d][6], жанравае малярства[d][6], гістарычны жывапіс[6], партрэт[6] і алегорыя[d][4]
Плынь адраджэньне
Працы Сад зямных асалодаў, Спакуса сьвятога Антонія, Карабель дурняў
Подпіс Выява аўтографу

Жыцьцё рэдагаваць

 
Помнік Босху ў Гэртахёнбосе

Ерун ван Аакэн нарадзіўся каля 1453 году ў Гэртахёнбосе. Яго сям’я яшчэ з даўніх часоў мела дачыненьне да мастацтва. Як «Геранімус-мастак» ён упершыню згадваецца ў дакумэнце 1480 году.

Творчасьць рэдагаваць

Творы Босха заўжды валодалі неверагоднай прыцягальнай сілай. Сьпярша лічылася, што «чартаўня» на ягоных карцінах прызначаная толькі дзеля таго, каб пацешыць гледачоў, паказытаць ім нэрвы, як рабілі майстры італьянскага Адраджэньня, уплятаючы ў свае арнамэнты гратэскныя фігуры. Сучасныя вучоныя прыйшлі да высновы, што творчасьць Босха таіць у сабе куды больш глыбокі сэнс, і шмат разоў спрабавалі патлумачыць яе значэньне, адшукаць яе вытокі.

Найбольш вядомыя творы рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Спадчыньнікі рэдагаваць

Адным са спадчыньнікаў жывапісца зьяўляецца Антон Карбэйн. Так, відэакліпы для альбому Depeche Mode 1993 году былі зняты пад уражаньнем твораў мастака. [7]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Геранімус Босхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў