Георгі Шыловіч
Гео́ргі Ўладзі́меравіч Шыло́віч (7 студзеня 1924, Менск — 20 кастрычніка 2011, Менск) — беларускі празаік, перакладчык, журналіст і кінадраматург.
Георгі Шыловіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1924 |
Памёр | 20 кастрычніка 2011 (87 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і служачага. Да вайны скончыў першы курс Менскага будаўнічага тэхнікуму. Са сьнежня 1941 году ўдзельнік Менскага падпольля, а з сакавіка 1943 году — партызан у брыгадзе імя Жалезьняка на Бягомльшчыне, з 1944 па 1945 гады служыў у Савецкай Арміі.
Скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1951 годзе. Працаваў у рэдакцыях газэт «Мінская праўда» (1951-1953), «Зорька» (1953-1964). З 1965 году — адказны сакратар, а ў 1978-1985 гадах — намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Беларусь». Сябра СП СССР з 1961 году.
Творчасьць
рэдагавацьПершыя апавяданьні надрукаваў у 1948 годзе. Выйшлі кнігі нарысаў, апавяданьняў і аповесьцей для дзяцей «Твая дарога» (1957), «Запіска на шыбе» (1960), «Школа ля крэпасьці» (1962), «Піянэрская адвага» (1962), «Праз полымя вайны» (1963), «Сшытак у чорнай вокладцы» (1965), «Чарапаха без панцыру» (1966), «Сьвятло далёкага Алькора» (1973). Напісаў аповесьці «Туман ідзе па сьледу» (часопіс «Беларусь», 1963-1964), «Сустрэча з сонейкам, альбо Аповесьць пра Пецьку-флібусьцьера і некаторых яго сяброў» (1981), «Падарожжа сярод лета» (1983). У 1986 годзе выдадзены аднатомнік выбраных твораў «Школа каля крэпасьці».
Аўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў «Родныя бярозы не сьпяць» (1965), «Зялёны патруль» (1966), «Трэба марыць» (1967).
Перакладаў з расейскай і ўкраінскай моў.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, мэдалямі.
Літаратура
рэдагаваць- Маргарыта Яфімава. Святло мужнасці, натхнення і высакародства... (Жыцьцё й творчасьць Георгія Шыловіча.) // Полымя : часопіс. — 2009. — № 12. — С. 136―146.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Шыловіч на slounik.org