Генадзь Генадзевіч Маскаль (па-ўкраінску: Геннадій Геннадійович Москаль; нарадзіўся 11 сьнежня 1950 году, в. Задубраўка, Застаўнаўскі раён, Чарнавіцкая вобласьць, Украінская ССР) — старшыня Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, украінскі палітык і юрыст, генэрал-лейтэнант міліцыі, кандыдат юрыдычных навук (2002), дацэнт (2005), Народны дэпутат Украіны ад партыі «Бацькаўшчына». У 2011—2013 гадах уваходзіў у склад палітычнай партыі «Фронт пераменаў», аднак пасьля яе зьліцьця з «Бацькаўшчынай» перайшоў зь іншымі аднапартыйцамі ў новую партыю, атрымаўшы месца ў палітычнай радзе «Бацькаўшчыны». З 2007 году Народны дэпутат Украіны VI і VII скліканьняў, зь сьнежня 2012 году першы намесьнік старшыні камітэту па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Кіраўнік Луганскае абласное вайскова-цывільнае адміністрацыі з 5 сакавіка па 15 ліпеня 2015 году, з 15 ліпеня 2015 году — зноў старшыня Закарпацкае вобласьці. 25 жніўня 2014 году на закрытым пасяджэньні партыі «Бацькаўшчына» быў выключаны з партыі і ўсіх яе кіруючых органаў[3].

Генадзь Маскаль
Генадзь Маскаль 5 чэрвеня 2014 году
Генадзь Маскаль 5 чэрвеня 2014 году
Кіраўнік адміністрацыі Закарпацкае вобласьці
15 ліпеня 2015 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 сьнежня 1950 (73 гады)
Задубраўка, Застанаўскі раён, Чарнавіцкая вобласьць, Украінская ССР, СССР
Памёр: 17 сакавіка 2024(2024-03-17)[1] (73 гады)
Партыя:
Сужэнец: Арыса Лінская
Дзеці: Ірына (дачка)
Бацька: Генадзь Гайфулін
Маці: Сьцяпанія Маскаль[2]
Адукацыя: вышэйшая, юрыст
Узнагароды:
ордэн «За заслугі» I ступені ордэн «За заслугі» II ступені ордэн «За заслугі» III ступені
Заслужаны юрыст Украіны Ганаровая грамата Кабінэту міністраў Украіны Імянная агнястрэльная зброя State Prize of the Autonomous Republic of Crimea

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Першыя рокі

рэдагаваць

Нарадзіўся 11 сьнежня 1950 году ў Паўночнай Букавіне ў вёсцы Задубраўка Застаўнаўскага раёну Чарнавіцкай вобласьці ў сям’і служачых. Бацька — татарын Генадзь Хадэявіч Гайфулін[4] (Гайфулін[5]). Маці — Стэфанія Паўлаўна Маскаль. У 1970 юнак скончыў Чарнавіцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту. У тым жа годзе, ва ўзросьце 20 гадоў, пачаў працаваць, стаўшым аглядальнікам вагонаў аддзела вагоннае гаспадаркі Цярнопальскага аддзяленьня Львоўскай чыгункі.У 1970—1972 праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах войска СССР.

Кар’ера на дзяржаўнай службе

рэдагаваць

Пасьля дэмабілізацыі Маскаль вучыўся ў Львоўскай спэцыяльнай сярэдняй школе міліцыі МУС СССР, а з 1975 году пачаў працаваць у органах унутраных справаў. За гэты час Генадзь Генадзевіч зрабіў кар’еру ад інспэктара да намесьніка міністра ўнутраных справаў Украіны, генэрал-лейтэнанта міліцыі. Так у 1973—1978 гадах працаваў інспэктарам, старшым інспэктарам аддзела ўнутраных справаў Ленінскага РА УУС Чарнаўцоў, начальнікам аддзяленьня «А», начальнікам аддзела крымінальнага вышуку УУС Чарнавіцкага аблвыканкаму, першым намесьнікам начальніка УМВД у Чарнавіцкай вобласьці — начальнікам крымінальнай міліцыі і г. д. У 1976 годзе (па іншых зьвестках у 1981 годзе) Маскаль скончыў Кіеўскую вышэйшую школу міліцыі МУС СССР імя Фэлікса Дзяржынскага (цяпер Нацыянальная акадэмія ўнутраных справаў Украіны). У 1978—1982 гадах будучы генэрал працаваў старшым інспэктарам, начальнікам аддзела крымінальнага вышуку ўпраўленьня ўнутраных справаў Чарнавіцкага абласнога выканаўчага камітэту. У 1982 годзе (па іншых зьвестках у 1984 годзе), ва ўзросьце 31 году, ён скончыў Акадэмію МУС СССР Ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга (цяпер Акадэмія кіраваньня МУС Расеі). Атрымаў кваліфікацыю правазнаўства. З 1995 па кастрычнік 1997 году займаў пасаду начальніка ўпраўленьня Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ў Закарпацкай вобласьці. А ўжо з чэрвеня 2001 году быў прызначаны старшынём Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 2002 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата юрыдычных навук, абараніўшы кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Інстытут часовага генэрал-губэрнатара ва Ўкраіне ў канцы XIX — пачатку XX ст.» у Нацыянальным унівэрсытэце ўнутраных справаў Украіны. З 1 жніўня 2004 году ўзначаліў «Камісію па справах асоб, дэпартаваных па нацыянальнай прыкмеце», а таксама стаў кіраўніком «Міжведамаснай каардынацыйнае рады па пытаньнях супрацоўніцтва з украінскай дыяспарай». Зь лютага 2005 па 18 лістапада 2005 году — намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны і начальнік крымінальнай міліцыі. У той час Міністэрства ўнутраных справаў Украіны ўзначальваў Мікалай Белаконеў, які прапрацаваў на гэтай пасадзе да 3 лютага 2005 году. Маскаль сышоў у адстаўку ўжо пры іншым міністры, Юрыю Луцэнку. У той жа дзень ён быў прызначаны старшынём Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе ён прапрацаваў каля паўгоду.

Палітычная кар’ера

рэдагаваць

У ходзе пазачарговых выбараў у 2007 балятаваўся ў Вярхоўную Раду Украіны па сьпісах палітычнай партыі «Наша Украіна — Народная самаабарона» (№ 41 у сьпісе). На момант правядзеньня выбараў Маскаль быў беспартыйным і працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай кампаніі «Праваабарона». Празь месяц пасьля абраньня ў Вярхоўную раду краіны Маскаль заняў пасаду першага намесьніка старшыні камітэта па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Пасьля Парлямэнцкіх выбараў 2012 раптам трапіў у Вярхоўную Раду Ўкраіны па сьпісах партыі Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» (№ 39 у сьпісе).

Асноўныя падзеі жыцьця

рэдагаваць
  • У 1983—1986 працаваў намесьнікам начальніка аддзела ўнутраных справаў Ленінскага райвыканкаму гораду Чарнаўцы.
  • У 1986—1992 начальнік аддзела крымінальнага вышуку УУС Чарнавіцкага аблвыканкама.
  • У 1992—1995 — першы намесьнік начальніка ўпраўленьня — начальнік крымінальнай міліцыі УУС ў Чарнавіцкай вобласьці.
  • У 1997—2000 прызначаны на пасаду намесьніка Міністра ўнутраных справаў Украіны — начальнік Галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, горад Сімфэропаль.
  • У 2000 быў прызначаны намесьнікам Міністра ўнутраных справаў Украіны — начальнік упраўленьня МУС Украіны ў Днепрапятроўскай вобласьці.
  • З 2002 займаў пасаду старшыні Дзяржкамітэта Ўкраіны па справах нацыянальнасьцяў і міграцыі.
  • У 2006 балятаваўся ў Вярхоўную Раду па сьпісах выбарчага Блёка «Наша Украіна» пад № 327, але ў парлямянт ня трапіў (Блёк атрымаў у Вярхоўнай Радзе толькі 81 мандатаў).
  • Зь лістапада 2005 па 26 красавіку 2006[6] Генадзь Маскаль займае пасаду старшыні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
  • З 17 траўня 2006 г.[7] да 9 студзеня 2007 году[8] — Пастаянны Прадстаўнік Прэзыдэнта Ўкраіны ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым
  • З 9 студзеня 2007[9] па 11 красавіка 2007[10] — намесьнік Старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.
  • Пасол Вярхоўнай Рады 6-га скліканьня з 23 лістапада 2007 году ад Блёка «Наша Ўкраіна — Народная самаабарона», № 41 у сьпісе. На час выбараў: прэзыдэнт юрыдычнай кампаніі «Праваабарона», беспартыйны. Член фракцыі Блёка «Наша Украіна — Народная самаабарона» (з 23 лістапада 2007 г.). Першы намесьнік старшыні Камітэта па пытаньнях барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (з 26 сьнежня 2007 г.).
  • 29 сьнежня 2011 году ўступіў у партыю «Фронт Пераменаў».
  • 18 верасьня 2014 Прэзыдэнт Пятро Парашэнка прызначыў на пасаду старшыні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.[11]
  • З 15 ліпеня 2015 г. старшыня Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі[12].

На пасадзе кіраўніка Луганскай ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Маскаль забараніў продаж сьпіртных напояў на лініі баявога сутыкненьня, каб «засьцерагчы мірных жыхароў і ваеннаслужачых ад выпадкаў траўматызму і гібелі ў стане алькагольнага ап’яненьня»[13].

Дзяржаўныя рангі

рэдагаваць
  • Дзяржаўны служачы трэцяга рангу (26 студзеня 2006) [14]
  • Дзяржаўны служачы першага рангу (11 ліпеня 2006 году)

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн: «За заслугі» I ступені (23 жніўня 2011 году), II ступені (2006), III ступені (2000)
  • Адзнака: «Іменная агнястрэльная зброя» (1999)
  • Вучонае званьне — дацэнт катэдры апэратыўна-вышуковай дзейнасьці.
  • Заслужаны юрыст Украіны (з 1997)
  • Ганаровая грамата Кабінэта Міністраў
  1. ^ а б Помер Геннадій Москаль (укр.)
  2. ^ Почему бдительный Геннадий Москаль скрывает свою настоящую фамилию и национальность? // А. Шарій для «Полеміки»
  3. ^ «Батьківщина» відмовилася від Москаля // Понеділок, 25 серпня 2014, 12:37
  4. ^ Чому пильний Геннадій Москаль приховує своє справжнє прізвище і національність? (ДОКУМЕНТИ, ВІДЕО)
  5. ^ Геннадий Москаль — самый обсуждаемый политик  (рас.)
  6. ^ Указ Президента України № 329/2006 від 26 квітня 2006 «Про звільнення Г. Москаля з посади голови Луганської обласної державної адміністрації»
  7. ^ Указ Президента України № 409/2006 від 17 травня 2006 «Про призначення Г. Москаля Постійним Представником Президента України в Автономній Республіці Крим»
  8. ^ Указ Президента України № 1/2007 від 9 січня 2007 «Про звільнення Г. Москаля з посади Постійного Представника Президента України в Автономній Республіці Крим»
  9. ^ Указ Президента України № 3/2007 від 9 січня 2007 «Про призначення Г. Москаля заступником Голови Служби безпеки України»
  10. ^ Указ Президента України № 295/2007 від 11 квітня 2007 «Про звільнення Г. Москаля з посади заступника Голови Служби безпеки України»
  11. ^ Порошенко призначив луганським губернатором Москаля. ukranews.com (18 вересня 2014).
  12. ^ «Блок Порошенка»: Москаля призначили головою Закарпатської ОДА. Радіо Свобода (15 липня 2015).
  13. ^ Москаль ввів низку обмежень у Луганській області.
  14. ^ Указ Президента України № 68/2006 від 26 січня 2006 року «Про присвоєння рангу державного службовця»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Генадзь Маскальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў