Геамарфалягічнае раянаваньне Беларусі
Геамарфалягі́чнае раянава́ньне Белару́сі — геамарфалягічны падзел тэрыторыі Беларусі на рэгіёны.
Большасьць дасьледчыкаў[1] на тэрыторыі Беларусі вылучаюць 5 геамарфалягічных абласьцей:
- Беларускае Паазер’е
- Беларуская града
- Усходне-Беларуская раўніна
- Перадпалеская раўніна
- Беларускае Палесьсе
Дадзеныя вобласьці адрозьніваюцца па часе ўтварэньня і ступені далейшага ўзьдзеяньня эразійна-дэнудацыйных працэсаў, маюць адрозьненьні ў геаструктурных адносінах і ў літалягічным складзе адкладаў.
Геамарфалягічныя вобласьці падзяляюцца на раёны, якія вызначаюцца генэтычнай аднароднасьцю, падобнасьцю формаў і памераў рэльефу, расчлянёнасьцю, узростам, напрамкам і інтэнсіўнасьцю сучасных геамарфалягічных працэсаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с., С. 17
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с., С. 17