Геамарфалягічнае раянаваньне

Геамарфалягі́чнае раянава́ньне — падзел зямной паверхні на рэгіёны паводле асаблівасьцяў рэльефу. Комплекснае геамарфалягічнае раянаваньне ўлічвае марфалёгію, марфамэтрыю, генэзіс і дынаміку рэльефу. Выдзяленьне буйных рэгіянальных адзінак засноўваецца на аналізе марфаструктуры.

Геамарфалягічнае раянаваньне праводзіцца таксама па асобных геамарфалягічных прыкметах — генэтычных, марфамэтрычных і іншых. На больш нізкіх ступенях раянаваньня за аснову прымаюцца марфаскульптурныя асаблівасьці рэльефу.

Літаратура

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць