Гары Потэр і патаемная заля
«Гары Потэр і патаемная зала» (па-ангельску: Harry Potter and the Chamber of Secrets) — другі раман з сэрыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра другі год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Гогвартс». Неўзабаве па прыезьдзе ў школу на сьценах яе калідораў пачынаюць зьяўляцца дзіўныя надпісы, што «Патаемная зала» адчынена, а «спадчыньнік Сьлізэрына» мае намер забіць усіх навучэнцаў, якія не зьяўляюцца выхадцамі зь сямей чыстакроўных чараўнікоў. За гэтымі пагрозамі пачынаюцца напады, пасьля якіх вучні «камянеюць». На працягу ўсяго году, Гары і яго сябры Рон Ўізьлі і Гэрміёна Грэйнджэр расьсьледуюць гэтыя напады.
Гары Потэр і патаемная зала | |
Harry Potter and the Chamber of Secrets | |
Жанр: | фэнтэзі |
---|---|
Аўтар: | Джаан Роўлінг |
Мова арыгіналу: | анґельская |
Публікацыя: | 2 ліпеня 1998 (Вялікабрытанія) |
Папярэдні твор: | Гары Потэр і філязофскі камень[d] |
Наступны твор: | Гары Потэр і вязень Азкабана[d] |
Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 2 ліпеня 1998 году выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 2 чэрвеня 1999 года выдавецтвам «Scholastic Inc». Нягледзячы на тое, што для Роўлінг было цяжка скончыць апавяданьне, яна атрымала высокую ацэнку і ўзнагароды ад крытыкаў, юных чытачоў і кніжнай індустрыі, хоць некаторыя крытыкі палічылі, што гісторыя занадта страшная для дзяцей малодшага ўзросту. Як і іншыя кнігі сэрыі, «Гары Потэр і патаемная зала» прычыніўся да рэлігійных дэбатаў: некаторыя рэлігійныя аўтарытэты асудзілі выкарыстаньне магічных тэм у рамане.
Некаторыя крытыкі адзначылі, што ў рамане асабліва раскрываецца тэма асобы, і што ў ім адлюстраваны пытаньні расызму праз адрозьненьне сярод чараўнікоў з чыстакроўных сямей і чараўнікоў, бацькі якіх зьяўляюцца нечараўнікамі (магламі). Некаторыя крытыкі лічаць, што дзёньнік у кнізе зьяўляецца папярэджаньнем супраць некрытычнага прыняцьця інфармацыі з крыніц, праўдзівасьць якіх нельга праверыць. Улада паказваецца карысьлівай і некампэтэнтнай. Апроч таго, кніга мае шмат агульнага з шостым раманам сэрыі — «Гары Потэр і Прынц-Мяшанец».
Экранізацыя рамана, якая выйшла ў 2002 годзе, стала трэцім фільмам, які перавысіў суму 600 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у міжнародным пракаце, а таксама атрымала спрыяльныя водгукі. Відэагульні па матывах рамана «Гары Потэр і Таемная зала» былі выпушчаныя для некалькіх плятформаў і атрымалі ў асноўным станоўчыя водгукі.
Беларускія пераклады
рэдагавацьКнігу «Гары Потэр і Таемная зала» на беларускую мову пераклала Алена Пятровіч. Пераклад выйшаў 10 кастрычніка 2020 году ў выдавецтве «Янушкевіч».
Работа над кнігай
рэдагавацьДжаан Роўлінґ не рашалася доўгі час дапісваць другую кнігу, бо баялася, што яе ўспрымуць не так, яе першую. Здаўшы рукапіс у Bloomsbury, яна забрала праз невялікі час яе на шэсьць тыдняў, каб пераглядзець і вычытаць. Пад час рэдакцыі Роўлінґ выкрэсьліла момант, калі амаль Безгаловы Нік сьпяваў баляду аб сваёй сьмерці, таму што выдавецтву гэта было не цікава. Пазьней баляду апублікавалі на сайту Роўлінґ. З самога пачатку Роўлінґ зьбіралася паказаць сямью Дына Томаса, аднагрупніка Гары, аднак адмовілася ад гэтага, як ад непатрэбнвй рэчы і рашылася дадаць лінію з Нэвілом Лонгботом, якая стала больш важнай дэталью.