Гаружанка

рака ў Беларусі

Гаружа́нка, Граўжа́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Ашмянкі (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Цячэ ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.

Рака
Гаружанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шчапанавічы
Вусьце Ашмянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 43 км
Плошча басэйну 74 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Пачынаецца каля вёскі Шчапанавічаў, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Ашмянку на поўдні ад вёскі Сьвятога Духа. На працягу 7,1 км мае каналізаванае рэчышча (выток — 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Гароднікаў)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 124.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1