Гарда
возера ў Італіі
Возера
Гарда
| ||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Га́рда (па-італьянску: Lago di Garda) — возера на поўначы Італіі, ля падножжа Альпаў. Паўднёвая частка возера разаслалася на Лямбардзкай нізіне.
Разьмешчанае на вышыні 65 мэтраў. Плошча вадаёму складае 370 км², глыбіня Гарда сягае да 346 мэтраў. Катлавіна возера — тэктанічная ўпадзіна, апрацаваная плейстацэнавымі канцавымі ледавікамі. Паўночная, вузкая і доўгая частка нагадвае ф’ёрд пры вышынях навакольных хрыбтоў да 2000 мэтраў, паўднёвая — больш шырокая, складзеная марэннымі адкладамі. У паўночную частку возера ўцякае рака Сарка, з паўднёвага краю выцякае рака Мінча (левы прыток ракі По). Па возеры робіцца суднаходзтва. Тут месьцяцца курорты, як то Лімонэ-суль-Гарда, Гардонэ-Рыўера, Брэнцонэ, Гарда.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 58. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- Гарда // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 109. — 538 с. — 100 000 ас. (рас.)
- G. Borelli, Un lago, una civiltà: il Garda, Verona, Banca popolare di Verona, 1983.
- Edizioni d’Arte Lettore, Lago di Garda, Si.Be Group, Verona, 2004.
Спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны турыстычны сайт.
- Турыстычная інфармацыя пра возера Архівавана 29 сакавіка 2010.
- Турыстычны сайт возера Гарда
- Віртуальны тур па возеры Гарда Архівавана 4 сакавіка 2016.