Гапон
«Гапо́н» — вершаваная аповесьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, якую сучасныя літаратуразнаўцы вызначаюць як паэму. Створаная не пазьней за 1854 рок і зьяўляецца першым вялікім творам пісьменьніка, напісаным цалкам беларускай мовай[1].
Гапон | |
Hapon | |
Першае выданьне 1855 року | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | не пазней за 1854 |
Публікацыя: | 1855 |
Электронная вэрсія | |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Сюжэт
рэдагаваць Як баш нявесту прыбралі, |
|
Урывак з паэмы |
Аўтар паспрабаваў у творы паказаць умоўнасьць сацыяльнага падзелу грамадзтва[1], паказаў барацьбу героя за асабістае шчасьце, шырыню ягонай натуры, моцнае пачуцьцё чалавечай годнасьці. У творы адлюстраваныя і характэрныя сацыяльна-псыхалягічныя зьявы часу — нарастаньне стыхійнага бунту сялянаў, трагедыя рэкрутчыны, маральны заняпад фэўдальнага грамадзтва.
Малады селянін Гапон закаханы ў Кацярыну, на якую заглядаецца і аканом. Аканом, абылгаўшы Гапона перад пані, дамогся, каб таго забралі ў рэкруты. Пані, выпадкова даведаўшыся пра крыўду Кацярыны, прагнала аканома і ўзяла дзяўчыну да сябе пакаёўкай, навучыла яе чытаць і пісаць. Між тым Гапон за некалькі гадоў стаў афіцэрам. Ён прысутнічаў на камісіі па наборы рэкрутаў, куды патрапіў і былы аканом, які спрабаваў ухіліцца ад службы. Гапон дабіўся, каб аканома здалі ў салдаты. Паэма заканчваецца вясельлем Гапона і Кацярыны[1].
Выданьні
рэдагавацьТвор упершыню апублікаваны ў аднайменным зборніку паэзіі «Гапон», выдадзеным лацінскім шрыфтам у 1855 року ў Менску. Другое выданьне аповесьці, зьдзейсьненае таксама лацінскім шрыфтам у Санкт-Пецярбургу выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша аконца» ў 1907 року[1].
Рукапіс аповесьці, выкананы лацінскім шрыфтам, захоўваецца ў месьце Торуні (Польшча) ва Ўнівэрсытэцкай бібліятэцы. У Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ёсьць ягоная ксэракопія[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |