Ганна Седакова
Ганна Ўладзімераўна Седакова, Анабэль (нарадзілася 16 сьнежня 1982, Кіеў) — украінская поп-сьпявачка, тэлевядучая. Былая салістка жаночага поп-гурту «ВИА Гра». Былая жонка футбаліста кіеўскага «Дынама» Валянціна Бялькевіча.
Ганна Седакова | |
па-ўкраінску: Анна Володимирівна Сєдокова | |
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1982 (42 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Кіеў |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, тэлевядучая |
Псэўданімы | Аннабель |
Жанры | поп |
Інструмэнты | голас[d] |
Псэўданімы | Аннабель |
Лэйбл | Real Records |
Узнагароды | |
Сайт | annasedokova.com (рас.) |
Біяграфія
рэдагавацьЗ самога раньняга дзяцінства Ганна займалася музыкай і танцамі. З адзнакай скончыла як музычную, так і агульнаадукацыйную школу. Танчыла ў народным ансамблі Ўкраіны. Скончыла Кіеўскі Нацыянальны Ўнівэрсытэт культуры і мастацтва па спэцыяльнасьці «Актор і вядучы тэлебачаньня». Пачынала кар’еру як вядучая ранішняга шоў «Уздым» на ўкраінскім «Новым канале» і праграм на музычным канале «O-TV».
У пачатку 2002 году Ганна трапіла ў папулярны жаночы гурт «ВИА Гра». Пры ёй гурт дасягнуў грандыёзнага посьпеху, іх склад зь Верай Брэжневай і Надзяй Граноўскай звалі «залатым» складам «ВИА Гры». Але ў траўні 2004 году Ганна пакінула гурт пасьля таго, як выйшла замуж за футбаліста Валянціна Бялькевіча, якому нарадзіла дачку Аліну. Аднак неўзабаве вырашыла вярнуцца на сцэну.
У красавіку 2006 году сьпявачка пад псэўданімам Анабэль выпусьціла кліп на песьню «Маё сэрца». Першае пасьля перапынку зьяўленьне Ганны на сцэне адбылося ў верасьні на фэсьце «Пяць Зорак» у Сочы. Па выніках Ганна стала ўладальнікам «Прыза глядацкіх сымпатый». У канцы году яна стала вядучай праграмы «Новыя песьні аб галоўным» на Першым Канале.
У канцы 2006 — пачатку 2007 Ганна падпісала кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Real Records, выпусьціла кліп на песьню «Самая лучшая девочка» (па-беларуску: «Самая лепшая дзяўчынка»), зьявілася са сваімі песьнямі ў некалькіх перадачах на расейскіх і ўкраінскіх каналах. Быў анансаваны вынахад першага сольнага альбому. Але затым сьпявачка па невядомай прычыне вырашыла ўзяць паўзу.
У 2008 годзе сьпявачка стала адной зь вядучых у шоў «Кароль Рынга», прыняла ўдзел у шоў «Ледавіковы пэрыяд».
У верасьні 2008 году выпусьціла кліп на песьню «Привыкаю» (па-беларуску: «Абвыкаю»)
Дыскаграфія
рэдагавацьУ складзе гурту «ВИА Гра»
рэдагаваць- Стоп! Снято! (па-беларуску: Стоп! Зьнята!) (2003)
- Биология (па-беларуску: Біялёгія) (2003)
- Stop! Stop! Stop! (2004) (як Nu Virgos)
DVD
рэдагаваць- Стоп! Снято! (па-беларуску: Стоп! Зьнята!) (2003)
- MV Collection (2004) (як Nu Virgos)
Кліпы
рэдагавацьУ складзе гурту «ВИА Гра»
рэдагаваць- 2002 — Стоп! Стоп! Стоп!
- 2002 — Good morning, папа! (па-беларуску: Добрай раніцы, тата!)
- 2003 — Stop! Stop! Stop!
- 2003 — Не оставляй меня, любимый! (па-беларуску: Не пакідай мяне, каханы!)
- 2003 — Убей мою подругу (па-беларуску: Забі маю сяброўку)
- 2003 — Океан и три реки (па-беларуску: Акіян і тры ракі) (сумесна з Валерам Меладзэ)
- 2004 — Притяженья больше нет (па-беларуску: Прыцягненьня больш няма) (сумесна з Валерам Меладзэ)
Сольныя
рэдагаваць- 2006 — Моё сердце (па-беларуску: Маё сэрца) (на youtube.ru)
- 2007 — Самая лучшая девочка (па-беларуску: Самая лепшая дзяўчынка) (на rutube.ru)
- 2008 — Привыкаю (па-беларуску: Абвыкаю)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Неафіцыйны сайт Ганны Седаковай. Лепшы сайт 2006 году! Архіўная копія
- Сайт фатаграфій і ня толькі Архіўная копія
- Наталия Дендерина (23 лютага 2006) Інтэрв’ю Архіўная копія
- Ганна Седакова на infinitiv.ru
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |