Ганна Крофта

беларуская паэтка
(Перанакіравана з «Ганна Аўчыньнікава»)

Га́нна Ўладзімераўна Крофта (у дзявоцтве — Аўчы́ньнікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гародня) — беларуская паэтка. Кандыдатка філялягічных навук.

Ганна Крофта
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 кастрычніка 1986(1986-10-20) (38 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 году ў Гародні. Скончыла Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Я.Купалы, вучылася ў асьпірантуры гэтага ж унівэрсытэту. У 2014 годзе абараніла дысэртацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам катэдры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладаньня Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я.Купалы[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар публікацыяў у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газэце «Наша ніва», калектыўных зборніках.

У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песьню Лэсьлі Найфа «Людзі на балоце».

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • 2011 — «Ад зачыненай брамы», зборнік паэзіі

Узнагароды

рэдагаваць

У 2005 годзе стала ляўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць