Гальмстад
Гальмстад (па-швэдзку: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швэцыі, у лэне Галяндзе, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 66 124 чалавекі. Порт пры ўпадзеньні ракі Нісану ў Лягольмскую бухту.
Гальмстад | |||||
швэдз. Halmstad | |||||
Карабель Наядэн ля Гальмстадзкага замку. | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Ляндскап: | Галянд | ||||
Лэн: | Галянд | ||||
Камуна: | Гальмстад | ||||
Плошча: | 34,13 км² | ||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | ▲ 66 124 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1937,42 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°40′26.3″ пн. ш. 12°51′26.2″ у. д. / 56.673972° пн. ш. 12.857278° у. д.Каардынаты: 56°40′26.3″ пн. ш. 12°51′26.2″ у. д. / 56.673972° пн. ш. 12.857278° у. д. | ||||
Гальмстад | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.halmstad.se |
Гісторыя
рэдагавацьГальмстад узьнік у X—XI стагодзьдзях, аб чым сьведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у г. зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадзкі прывілей які атрымаў Гальмстад, датуецца 1307 годам. У XIII стагодзьдзі дамініканы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагодзьдзі была пабудавана царква Сьвятога Мікалая, якая сёньня зьяўляецца найстарэшым будынкам гораду. Напрыканцы XV стагодзьдзя ў горадзе зьявіліся й францішкане, аднак ужо ў 1530–я гады абодва ордэны спынілі сваё існаваньне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Гальмстад быў узяты ў аблогу швэдамі (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснае Швэцыі быў дацкім). У 1598—1605 гадах па загадзе дацкага караля Крыстыяна IV у Гальмстадзе былі пабудаваныя новыя абарончыя збудаваньні: фартэцыя з чатырма брамамі, шасьцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для разьмяшчэньня гарматаў. У 1645 годзе, як вынік Брэмсэбрускага міру, Галянд адыходзіць да Швэцыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роскіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Гальмстадам адбылася бітва паміж швэдамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе зьбіраўся швэдзкі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадзкіх умацаваньняў была зьнішчана. З 1823 году адбываецца індустрыялізацыя гораду. У 1837–1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла разьвіцьцю гораду. Напрыканцы XIX стагодзьдзя Гальмстад хутка расьце, а с пачатку XX стагодзьдзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненьні паміж партовымі працаўнікамі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (па-швэдзку: Slottsbron).
Славутасьці
рэдагаваць- Руіны царквы ў раёне Эўрэбю (XII стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Мікалая (XV стагодзьдзе)
- Замак (пачатак XVII стагодзьдзя)
- Паўночная брама (па-швэдзку: Norre Port, 1601 год)
- Фантан «Эўропа і тур» Карла Мілеса (1926)
- Галяндзкі (т. б. Галянду) Музэй мастацтваў
- Парк Пікаса
Асобы
рэдагавацьМузыкі
рэдагаваць- Ю́нас А́льтбэрг — швэдзкі сьпявак, музычны прадусар і дыджэй
- Пэр Гэсьле — музыка, між іншым удзельнік гуртоў Gyllene Tider і Roxette
- Матс Пэрсан — музыка, удзельнік Gyllene Tider, заснавальнік музычнай студыі Tits & Ass і Halmstad Records
- Мікаэль Амат — гітарыст (Arch Enemy, Spiritual Beggars)
- Лінэя Гэнрыксан — поп– і джазавая сьпявачка
- Рікард Сёдэрбэрг — опэрны сьпявак
Палітыкі
рэдагаваць- Карл Більт — швэдзкі палітык, прэм’ер-міністар Швэцыі (1991—1994)
Пісьменьнікі
рэдагаваць- Крыстафэр Карлсан — пісьменьнік
- Эльза Гравэ — пісьменьніца
- Свэн Нурдквіст — дзіцячы пісьменьнік
Спартоўцы
рэдагаваць- Сафія Арвідсан — тэнісістка
- Фрэдрык Юнгбэрг — футбаліст
- Уля Ліндгрэн — гандбаліст, трэнер па гандболе
Галерэя
рэдагаваць-
Фантан «Эўропа і тур» Карла Мілеса
-
Паўночная брама
-
Царква Сьвятога Мікалая
-
Руіны сярэднявечнай царквы ў Эўрабю
-
Гальмстадзкі замак
-
Фахвэркавы Мэльгрэнскі дом
-
Заходні пляж (на заднім пляне: порт)
-
Парк Норэкатспарк
-
Гарадзкая бібліятэка
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГальмстад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў