Галубаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Галу́баўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Галубава.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Валынецкага раёну Полацкай акругі. 9 сакавіка 1929 году раён перайменаваны ў Боркавіцкі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дрысенскага раёну Полацкай акругі (з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай). 25 сьнежня 1962 году раён перайменаваны ў Верхнядзьвінскі.
8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены навастворанаму Бялькоўшчынскаму сельсавету[1].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 36[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 232
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 60, 214
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 304