Галуба
рака ў Беларусі
Галу́ба — рака ў Краснапольскім і Прапойскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Асінаўка Краснапольскага раёну, вусьце каля былой вёскі Кліны Прапойскага раёну. Вадазбор на Чачорскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км ад вытоку.
Галуба | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Асінаўка |
Вусьце | Сож (каля вёскі Кліны) |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 84 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121