Галоўны герой (фільм)

фільм 2021 году

«Галоўны герой» (па-ангельску: Free Guy) — амэрыканскі навукова-фантастычны баявік 2021 году рэжысэра Шона Леві паводле сцэнару Мэта Лібэрмана і Зака ​​Пэна, паводле аповесьці Лібэрмана. Галоўныя ролі выканалі Раян Рэйнальдс, Джодзі Комэр, Джо Кіры, Ліл Рэл Гаўэры, Уткарш Амбудкар і Тайка Вайтыці. Прэм’ера кінастужкі адбылася на плошчы П’яцца-Грандэ 74-га Лякарнаўскага кінафэстывалю ў Швайцарыі 10 жніўня 2021 году[10]. У сусьветным пракаце фільм назьбіраў 331 мільён даляраў, што зрабіла яго дзясятым самым прыбытковым фільмам 2021 году. У цэлым, «Галоўны герой» атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў, якія ацанілі канцэпцыю і параўноўвалі яе зь іншымі навукова-фантастычнымі фільмамі і баевікамі, як то «Першаму гульцу падрыхтавацца», «Шоў Трумана», «Матрыца», а таксама зь відэагульнямі Grand Theft Auto і Fortnite[11][12].

Галоўны герой
па-ангельску: Free Guy
Жанр баявік[d], кінакамэдыя, фэнтэзійны фільм[d] і навукова-фантастычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Дын Цымэрман[d]
Вытворчасьць 20th Century Fox, 21 Laps Entertainment[d], Berlanti Productions[d] і TSG Entertainment[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Fórum Hungary[d][4], 20th Century Fox і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 13 жніўня 2021, 13 жніўня 2021[5], 12 жніўня 2021[4], 11 жніўня 2021, 10 жніўня 2021[6], 27 жніўня 2021[6] і 9 верасьня 2021
Працягласьць 115 хвіліна[1][7]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 120 000 000 $
Прыбытак 330 600 000 $[8][9]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Галоўны герой фільму Хлапец (Раян Рэйнальдс) ёсьць негульнявым пэрсанажам у шматкарыстальніцкай кампутарнай анлайн-гульні, распрацаванай кампаніяй Soonami Games. Не ведаючы, што сьвет, у якім ён жыве, — гэта відэагульня, ён працуе касірам разам са сваім найлепшым сябрам і ахоўнікам банкам Сябрам (Ліл Рэл Гаўэры). У рэальным сьвеце Мілі Раск (Джодзі Комэр), якая гуляе за дзяўчыну Молатава, спрабуе знайсьці доказы таго, што зьяўляецца законным уладальнікам зыходнага коду, скрадзенага галоўным распрацоўнікам Антуанам Гавачалікам (Тайка Вайтыці), у той час як сураспрацоўнік Ўолтэр «Кіс» Макі (Джо Кіры) працуе на кампанію Soonami. У гульні дзяўчына Молатава прыцягвае ўвагу Хлопца, сьпяваючы ягоную ўлюбёную песьню, і ён пачынае адхіляцца ад свайго праграмаванага альгарытму. Забіраючы сонечныя акуляры ў гульца, які рабуе банк, Хлапец бачыць вольны горад праз дысплэй гульца і спрабуе дагнаць дзяўчыну Молатава, каб пазнаёміцца зь ёй.

Кіс і ягоны калега Маўзэр (Уткарш Амбудкар), лічачы Хлопца хакерам, які маскуецца негульнявым пэрсанажам, беспасьпяхова спрабуюць выкрасьліць яго з гульні. Неўзабаве Хлопец усё ж такі сустракае Мілі каля схованцы, добра ахоўваемым памяшканьні, дзе захоўваюцца доказы выкарыстаньня ў гульні ейнага зыходнага коду. Думаючы, што Хлопец зьяўляецца пачаткоўцам, яна раіць яму падняць ўзровень пасьля іхняга няўдалага ўзлому. Хутка прасоўваючыся ў гульню, выконваючы місіі з дапамогай добрых дзеяў, Хлопец рэзка вылучаецца сярод іншых гульцоў і становіцца сусьветнай сэнсацыяй як «Хлапец з блакітнай кашуляй».

Хлапец дапамагае Мілі ўцячы са сховішча пасьля ейнай другой няўдалай спробы ўзлому. Мілі разгубілася, калі Хлапец хоча яе пацалаваць, бо гэтая функцыя недаступная ў гульні. Тым ня менш, Хлапец цалуе дзяўчыну. Кіс паведамляе Мілі, што Хлапец на самой справе ёсьць негульнявым пэрсанажам, і што ён ёсьць штучным інтэлектам, які здолеў зьмяніць вой альгарытм, дзякуючы функцыі, якую сам Кіс заклаў у іхную першапачатковую гульню. Кіс згаджаецца дапамагчы Мілі выявіць іхны арыгінальны код, перш чым гульня Free City будзе выціраная з сэрвэраў кампаніі, каб вызваліць месца дзеля Free City 2. Калі Мілі распавядае Хлопцу ўсю праўду аб ягонай сытуацыі, Хлапец расчароўваецца і разрывае іхныя адносіны. Пасьля размовы зь Сябрам, Хлапец усё ж такі вырашае выратаваць свой віртуальны сьвет, дапамогшы Мілі знайсьці арыгінальны код у гульні.

Паводле агрэгатару аглядаў Rotten Tomatoes, фільм мае рэйтынг ухваленьня 80% на аснове 280 аглядаў зь сярэднім рэйтынгам 7,00/10. На думку кінакрытыкаў рэсурсу, фільм спалучае ў сябе разумную канцэпцыю, мілы гумар і чароўны акторскі склад, зьяўляючыся пры гэтым лёгкадумнай забавай[13]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 62 балы з 100 магчымых, што сьведчыць пра ў цэлым станоўчыя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэднюю ацэнку «А» паводле шкалы ад A+ да F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць