Нэўрон
Нэўрон (ад стар.-грэц. νεῦρον — валакно, нэрва) — структурна-функцыянальная адзінка нэрвовай сыстэмы. Гэтая вуза мае складаную будову, высока спецыялізаваная і паводле структуры зьмяшчае ядро, цела вузы і атожылкі. У арганізьме чалавека налічваецца больш за сто мільярдаў нэўронаў.