Галактыён Табідзэ

грузінскі паэт

Галактыён Васілевіч Табідзэ (па-грузінску: გალაკტიონ ტაბიძე; 6 (18) лістапада 1892 — 17 сакавіка 1959) — грузінскі літаратар. Народны паэт Грузінскай ССР (1933). Акадэмік Акадэміі навук Грузінскай ССР (1944).

Галактыён Табідзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 (17) лістапада 1891
Памёр 17 сакавіка 1959(1959-03-17)[1] (67 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Вольга Акуджава[d][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Мова грузінская мова
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Подпіс Выява аўтографу

Быў адным з выбітных грузінскіх паэтаў XX стагодзьдзя, які аказаў велізарны ўплыў на ўсе наступныя пакаленьні грузінскіх паэтаў. Перажыў Сталінскія чысткі 1930-х гадоў, апынуўся пад вялікім ціскам савецкіх уладаў у постсталінскі час, што прывяло яго да дэпрэсіі і алькагалізму. У выніку ён быў зьмешчаны ў псыхіятрычную клініку, дзе скончыў жыцьцё самагубствам.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 6 (18 лістапада) 1892 у вёсцы Чквішы недалёка ад гораду Кутаісі (цяпер Ванскі муніцыпалітэт, Грузія) у сям’і сельскага настаўніка, а таксама сьвятара. З 1908 году ён вучыўся ў Тбіліскай духоўнай сэмінарыі.

Пачаў друкавацца з 1908 году. У 1914 годзе апублікаваў першы зборнік вершаў. Наведваў Маскву ў 1915 годзе і напрыканцы 1916 году, дзе пазнаёміўся з Блокам, Брусавым і Бальмонтам. Быў таксама ў Петраградзе. З 1916 друкаваўся ў часопісе грузінскіх сымбалістаў «Блакітныя рогі».

У 1915 годзе ажаніўся з Вольгай Акуджавай, сястрой савецкага партыйнага дзеяча Шалвы Акуджавы.

У 1919 годзе апублікаваў зборнік «Артыстычныя вершы». У 1924 годзе быў адным са стваральнікаў часопіса «Мнатобі» («Сьветач»).

  1. ^ а б Табидзе Галактион Васильевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ https://www.galaktion.ge/?page=Chronicle&id=3630

Літаратура

рэдагаваць