Галадаморы ў Беларусі

(Перанакіравана з «Галадамор у Беларусі»)

Галадамо́ры ў Белару́сі — масавы голад, наўмысна арганізаваны савецкімі ўладамі на тэрыторыі БССР ў 1932—1934 гадах. Тэрмін «галадамор» зьявіўся 17 жніўня 1933 года ў чэскім часопісе «Večernı́k P.L.», які разьмясьціў інфармацыю — «Hladomor v SSSR», а ў навейшай гісторыі найперш выкарыстоўваўся для апісаньня масавага, наўмысна арганізаванага голаду ва Украіне ў 1932—1933 гады. Тэматыка галадамору ў Беларусі мала даследаваная ў беларускай гістарыяграфіі і слаба прадстаўленая ў СМІ.

Галадаморы ў Беларусі

Мапа галоўных раёнаў голаду ў СССР. Чым гушчэйшая штрыхоўка — тым мацней памеры бедзтва. A — раёны спажывецкай паласы, B — раёны вытворчай паласы.
Месца атакі БССР
Цэль атакі генацыд
Дата 1930—40 гг.
Спосаб атакі голад
Колькасьць ахвяраў 100—500 тысяч
Арганізатары Сьцяг СССР камуністычны таталітарны рэжым СССР

Галадамор 1932—1934 гадоў

рэдагаваць

Галадамор у Беларусі 1932—1934 — масавы, наўмысна зарганізаваны савецкай уладаю голад 1932—1934 гадоў, які прывёў да сотняў тысяч людзкіх страт (уключаючы памерлых ад голаду і рэпрэсаваных уладай у сувязі з голадам) на тэрыторыі БССР.