Зьмяя (сузор’е)
Зьмяя (па-лацінску: Serpens, Ser) — сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры. Яно было адным з 48 сузор’яў, пералічаных астраномам II стагодзьдзя Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньняў Міжнароднага астранамічнага зьвязу.
Зьмяя | |
Лацінская назва | Serpens |
---|---|
· у родным склоне | Serpentis |
· скарот | Ser |
Простае ўзьняцьцё | ГалаваЗьмяі:16г ХвостЗьмяі':18г |
Схіленьне | ГалаваЗьмяі:+10° Хвостзьмяі:−5° |
Квадрант | Галава Зьмяі: NQ3 Хвост Зьмяі: SQ3 |
Плошча | 637 кв. гр. (23-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 57 |
Зорак з плянэтамі | 11 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 2 |
Найярчэйшая зорка | α Ser (Унукальгай) (2,63m) |
Найбліжэйшая зорка | GJ 1224 (24,60 сьв. г., 7,54 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Памежныя сузор’і |
|
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −80°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня. |
Гэтае сузор’е ўнікальнае тым, што падзеленае на дзьве адасобленыя часткі: Галаву Зьмяі (лац. Serpens Caput) і Хвост Зьмяі (лац. Serpens Cauda). Паміж гэтымі дзьвюмя часткамі стаіць Зьмеядзержнік. Зьмеядзержнік быццам трымае зьмяю за сьпіною. Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца Унукальгай або «Сэрца Зьмяі» (лац. Cor Serpentis), зорная велічыня якой складае 2,63.
Гісторыя
рэдагавацьАрат гэтак апісваў гэтую частку неба:
|
У бабілёнскай астраноміі вызнавалі дзьве «зьмяі», вядомыя пад назвамі Mušḫuššu і Bašmu. Першая выглядала як сумесь цмока, льва і птушкі і суадносілася з пазьнейшай Гідрай. Другое сузор’е ўяўляла сабою рагатую зьмяю і суадносілася з пазьнейшым сузор’ем Эўдокса Кнідзкага Ὄφις, якое канчаткова было аформленае ў Пталемэя.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ White, Gavin Babylonian Star-Lore. — 2007. — С. 180.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |