Гайка Вэстэрман (па-нямецку: Heiko Westermann; нарадзіўся 14 жніўня 1983 году, Альцэнаў, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Мог згуляць таксама й на пазыцыі паўабаронцы.

Гайка Вэстэрман
Гайка Вэстэрман
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 жніўня 1983 (41 год)
Альцэнаў, Нямеччына
Рост 190 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2005—2007
2007—2010
2010—2015
2015—2016
2016—2017
2017—2018
Гройтэр Фюрт
Армінія
Шальке-04
Гамбург
Рэал Бэтыс Сэвільля
Аякс Амстэрдам
Аўстрыя Вена
83 (2)
67 (5)
92 (12)
143 (9)
20 (1)
4 (0)
19 (0)
Зборныя
2008—2014 Нямеччына 27 (4)

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

«Гройтэр Фюрт»

рэдагаваць

Вэстэрман пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клюбе Другой Бундэсьлігі «Гройтэр Фюрт». Да галоўнай каманды далучыўся ў ліпені 2002 году, аднак дэбютаваў у ейным складзе 26 студзеня 2003 году ў матчы супраць «Дуйсбургу», які скончыўся перамогай «Фюрту» зь лікам 1:0.

«Армінія»

рэдагаваць

Пасьля сэзону 2004—2005 гадоў Гайка падпісаў дамову з клюбам «Армінія», якая выйшла ў тым сэзоне ў Бундэсьлігу.

«Шальке-04»

рэдагаваць

Гайка перайшоў у склад «Шальке-04» у 2007 годзе, за якога гельзэнкірхэнскі клюб заплаціў 2,8 мільёну эўра.

«Гамбург»

рэдагаваць

У ліпені 2010 году Вэстэрман пагадзіўся на пераход у стан клюбу «Гамбург», як паведамляецца, за кошт каля 7,5 мільёну эўра[1]. Нягледзячы на тое, што Гайка быў новым гульцом для клюбу, галоўны трэнэр «Гамбургу» Армін Фэ прызначыў яго новым капітанам каманды[2].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Вэстэрман згуляў свой ​​першы матч за зборную Нямеччыны ў лютым 2008 году супраць зборнай Аўстрыі, якую нямецкія гульцы адзначылі перамогай зь лікам 3:0. Гайка ўваходзіў у склад нямецкай каманды, якая заняла другое месца на чэмпіянаце Эўропы 2008 году.

Дасягненьні

рэдагаваць

Нямеччына:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць