Гадзея
рака ў Беларусі
Гадзе́я — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 77 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2‰.
Гадзея | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Трапалава |
Вусьце | Вуша |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 12 км |
Плошча басэйну | 77 км² |
Нахіл воднай паверхні | 5,2 ‰ |
Пачынаецца каля вёскі Трапалава, цячэ паўночнымі схіламі Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Вушу каля вёскі Вяжуці. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 6 км (за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Кавальцы да вусьця). Каля вёскі Маркава на рацэ сажалка (плошча 0,04 км²)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 119
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 119