Віёй (па-фарэрску: Viðoy) — востраў Фарэрскага архіпэляга, размешчаны ў паўночнай частцы Фарэрскіх выспаў, які зьяўляецца самым паўночным пунктам. Разьмяшчаецца паміж астравамі Фуглой і Барой. Назва выспы азначае "лясны востраў", нягледзячы на тое што на воставе амаль няма дрэў. Назва зьвязаная з сыбірскім і паўночнаамэрыканскім лесам, прыбітым да берагоў вострава.

Віёй
Плошча 41 км²
Найвышэйшы пункт 841 м
Краіна Сьцяг Даніі Данія
Вобласьць Сьцяг Фарэрскіх выспаў Фарэрскія выспы
Насельніцтва (2002) 617
Каардынаты 62° пн. ш. 6° у. д. / 62° пн. ш. 6° у. д. / 62; 6Каардынаты: 62° пн. ш. 6° у. д. / 62° пн. ш. 6° у. д. / 62; 6
Віёй на мапе Даніі
Віёй
Віёй
Віёй

Тут знаходзіцца самая паўночная кропка Фарэрскіх выспаў. Віёй мае выцягнутую форму (з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход). Мясцовасьць пераважна горная. Найбольш высокія горы разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы. Тут жа разьмешчана самая высокая кропка, і яна ж самая высокая вяршыня ў паўночнай частцы й трэцяя па вышыні на ўсіх Фарэрскіх выспах - гара Відлінгадальсф'ядль (841 мэтр). Поўдзень выспы прадстаўлены яшчэ менш высокімі гарамі. На Віёй размешчана адзінаццаць гор, вышыня якіх вар'юецца ад 481 да 841 мэтра.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Віёйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў