Віярэджа

італьянская камуна

Віярэ́джа (па-італьянску: Viareggio) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана. Знаходзіцца ў складзе правінцыі Люкі. Вядомы як марскі курорт, а таксама месца, дзе ладзіцца Віярэджаўскі карнавал.

Віярэджа


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 2 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0584
Паштовы індэкс: 55049
Нумарны знак: LU
Геаграфічныя каардынаты: 43°52′2.0611″ пн. ш. 10°15′2.1798″ у. д. / 43.867239194° пн. ш. 10.2506055° у. д. / 43.867239194; 10.2506055Каардынаты: 43°52′2.0611″ пн. ш. 10°15′2.1798″ у. д. / 43.867239194° пн. ш. 10.2506055° у. д. / 43.867239194; 10.2506055
Віярэджа на мапе Італіі
Віярэджа
Віярэджа
Віярэджа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.viareggio.lu.it

Гісторыя

рэдагаваць

Цягам III стагодзьдзя да н. э. горы Вэрсыліі павольна захоплівалі лігурыйскія плямёны, якія, ідучы з поўначы, павялічылі тэрыторыю свайго расьсяленьня на поўдзень да ракі Арно. У 180 годзе да н. э. рымляне разграмілі лігурыйцаў і пачалі калянізацыю Вэрсыліі. Найбольш шырока прызнаная тэорыя палягае на тым, што назва гораду паходзіць ад лацінскага назвы рымскай дарогі Вія-Рэджыс (ці Каралеўская дарога), назвы сярэднявечнай дарогі. Аднак існуюць і іншыя вэрсіі паходжаньня назвы.

 
Пляж Віярэджа.

Першая згадка пра Віярэджа датуецца 1169 годам, калі была пабудавана драўляная вежа на ўзьбярэжжы. Крыху больш чым праз два гады, у 1172 годзе, быў узьведзены вайсковы будынак, які атрымаў сваю назву ад дарогі, якая зьвязвала яго зь Люкай. У наступныя гады у месцы сучаснага гораду былі бітвы паміж Пізай і Люкай, абодва зь якіх спрабавалі атрымаць кантроль над прыбярэжнай зонай.

10 верасьня 1513 году папа Леў X вывеў порт Матронэ з-пад кантролю Люкі. Гэта непасрэдна паўплывала на будучыню Віярэджа, які з гэтага моманту пачаў пераўтварацца ўладамі зь Люкі ў цэнтар гандлёвай дзейнасьці. У 1534 годзе тут была пабудаваная абарончая вежа, каб узмацніць порт. XVII стагодзьдзе было, бадай што, адным з найцяжэйшых пэрыядаў для 300 жыхароў Віярэджа. З тае прычыны, што мясцовасьць была балотлівая, малярыя і іншыя сьмяротныя эпідэмічныя хваробы надзвычай ускладнялі жыцьцё рыбакам і сялянам. Зь іншага боку, Люка актывізавала намаганьні па асушэньні балотаў і заахвочвала міграцыю ў новы горад. Паступова Віярэджа зьмяняў свой выгляд, то бок былі пабудаваныя дзьве невялікія царквы і столькі ж мануфактуры, а затым шэраг невялікіх крамаў.

У 1701 годзе Віярэджа пераўтварылася ў камуну. У 1739 годзе, дзякуючы працы інжынэра-гідратэхніка Бэрнардына Дзэндрыні, балоты былі канчаткова асушаныя. У выніку ў горад пацягнулася арыстакратыя зь Люкі. У траўні 1799 году Віярэджа стаў цэнтрам народнага паўстаньня супраць Якабінскага клюбу. Пасьля пэўны час кантраляваўся французамі. Пасьля паразы Напалеона Віярэджа кіраваўся аўстрыйцамі да 1817 году, калі паводле пагадненьняў Венскага кангрэсу места не было перададзенае ў склад Люкаўскага герцагства. 5 кастрычніка 1847 году Люка быў набыты Вялікім герцагствам Тасканскім поруч зь Віярэджа. Пры такіх варунках горад стаўся прыморскім курортам усёй Тасканы. Пазьней месца было ўлучанае ў склад аб’яднанай Італіі. За часам Другой сусьветнай вайны Віярэджа быў моцна бамбаваны, а ягоныя прадмесьці былі пашкоджаныя.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць