Віцелішкі
Віцелішкі (лет. Viteliškis) — былая вёска ў Летуве, каля ракі Вірынты. Уваходзілі ў склад Аланцкага староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету.
Віцелішкі лац. Vicieliški | |
лет. Viteliškis | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Маляцкі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°21′3.600″ пн. ш. 25°16′30.000″ у. д. / 55.351° пн. ш. 25.275° у. д.Каардынаты: 55°21′3.600″ пн. ш. 25°16′30.000″ у. д. / 55.351° пн. ш. 25.275° у. д. |
Віцелішкі |
Назва
рэдагавацьВіціла або Віцела (Witila, Witelo) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. засьценак Віцелішкі ўваходзіў у склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1902 год — 19 чалавекі[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1264.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 665.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 81.