Вісьліца

рака ў Беларусі

Ві́сьліца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бобрыку 1-га (басэйн Дняпра). Цячэ ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 41,8 км. Плошча вадазбору 543 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.

Рака
Вісьліца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рэчкаў
Вусьце Бобрык 1-ы
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 41,8 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 543 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на поўдзень ад вёскі Рэчкаў, цячэ заходняй часткай нізіны Прыпяцкага Палесься. Да 1978 году Вісьліца цякла праз возера Пагосцкае, па стварэньні на яго месцы наліўнога вадасховішча Пагосту цячэ новым рэчышчам (каналам), агінаючы вадасховішча з поўдня. Упадае ў Бобрык 1-ы каля вёскі Дубнавічаў.

Даліна ў верхняй плыні невыразная, паміж вёскамі Юзафінамі і Новым Дваром трапэцападобная, шырынёй 1—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,3—0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй за вёску Новы Двор да 20 м), абвалаванае дамбамі[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 97.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1