Вісьвіл (Вішвіл, Вішвіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Uesuili
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wiso + Wili
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вішвіл, Вішвіла
Вытворныя формы Войшвіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вісьвіл»

Паходжаньне

рэдагаваць

Весьвілі (Uesuili) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3].

У Прусіі бытавала імя Wissewil / Wissawil / Wyssewel / Wissewille (1316, 1336, 1354 і 1361 гады)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Висвиловичъ (1528 год)[5]; Wiszwiłło (1839 год)[6].

Носьбіты

рэдагаваць

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вішвіл (Wischwill, Wieschwill)[7].

У гістарычнай Прусіі на беразе Нёману існуе вёска Вішвіль.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ El Nombre de los Antepasados: Toponimia Gallega de Origen Antroponímico (I v2.0), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  2. ^ Тищенко К. М. Асиміляція середньовічних меншин до української мовної спільноти // Український глотогенез: матеріали міжнар. наук. конф. — Житомир, 2015. С. 47.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
  5. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
  6. ^ Narbutt T. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. 5. — Wilno, 1839. S. 186.
  7. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 1238.