Вістэла (Віштэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wistila
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад West + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Віштэль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вістэла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вістыла (Wistila, Guistila[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова віст- (вест-) (імёны ліцьвінаў Вештар, Вештарт; германскія імёны Vestarr, Westhard) паходзіць ад гоцкага *wist[3], германскага west 'захад'[4].

У Прусіі бытавала імя Weystulle / Waistul (1318 і 1389 гады)[5].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вешталь (Wiesztal)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wistela (1671—1681 гады)[7]; Wisztelany (1744 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Віштэляны (Виштеляны) у Троцкім ваяводзтве[9].

  1. ^ Boullón Agrelo A. I. Antroponimia medieval galega (ss. VIII—XII). — Tübingen, 1999. P. 254.
  2. ^ Gamillscheg E. Romania germanica sprach- und siedlungsgeschichte der Germanen auf dem Boden des alten Römerreiches. Bd. 1. — Berlin und Leipzig, 1934. S. 324.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 235.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1560.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 114.
  6. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 357.
  7. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 219.
  8. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  9. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 160.