Віргіліюс Шонта
Віргíліюс Шо́нта (па-летувіску: Virgilijus Šonta; 16 лютага 1952, Панявеж, Летува — 22 жніўня 1992, Вільня, Летува) — летувіскі фатограф і фотамастак.
Віргіліюс Шонта | |
лет. Virgilijus Šonta | |
Дата нараджэньня | 1952[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1992[1] |
Прычына сьмерці | забойства |
Месца вучобы | Ковенскі палітэхнічны інстытут (1976) |
Занятак | фатограф |
Месца працы | Таварыства фотамастакоў Летувы |
Гады дзейнасьці | 1973-1992 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВіргіліюс Шонта нарадзіўся 16 лютага 1952 году ў Панявежы. Маці і бацька В. Шонты былі амэрыканцамі, якія прыехалі ў Летуву перад Другой сусьветнай вайной і засталіся там жыць[2].
У 1976 годзе скончыў Ковенскі палітэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці электратэхніка[3].
Пачаў працаваць у Ковенскім адзьдзяленьні Таварыства фотамастацтва Летувіскай ССР. З 1976 г. удзельнічаў у выставах[4].
У 1985 пераехаў у Вільню, працаваў у Таварыстве фотамастацтва. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Летувы і за мяжой[5].
Віргіліюс Шонта быў геем, але яму спатрэбілася шмат гадоў, каб прыняць сваю тоеснасьць. Сваю цягу да мужчынаў ён спрабаваў «лячыць» прыёмам лекаў, ляжаньнем у бальніцах і нават галаданьнем[6].
22 жніўня 1992 году быў забіты ў сваёй віленскай майстроўні. Імя забойцы дасюль не ўстаноўлена[7].
Творчасьць
рэдагавацьПершай працай В. Шонты стала сэрыя «Летувіскія краявіды», а ўжо ў 1973 годзе разам з Рамуальдасам Пажэрскісам ён адкрыў сваю першую фотавыставу[8].
З паездкі па Сыбіру і Далёкім Усходзе фатограф прывёз сэрыю здымкаў «Камяні Поўначы». У сваёй сэрыі «Палёт» ён арыгінальна інтэрпрэтаваў міт пра Ікара. Шонта здымаў шмат народных майстроў і артыстаў у розных кутках Летувы[9].
У пачатку 80-х яго прыцягвала сацыяльная тэматыка, і фатограф стварыў сваю самую эмацыйную сэрыю «Школа — мой дом» пра паўсядзённае жыцьцё дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця. Калі палітычная сытуацыя ў Савецкім Саюзе пачала мяняцца, Шонта здымаў акцыі за незалежнасьць Летувы. Сваю характэрную сэрыю «Рэчы і формы» фатограф пастаянна дапаўняў здымкамі з балтыйскага ўзьбярэжжа[10].
З 1988 года Шонта чатыры разы наведаў ЗША і зрабіў апошнюю ў сваім жыцьці сэрыю фотаздымкаў «Evening Presentment» ў пустэльнях Захаду ЗША[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Virgilijus Šonta, Nemunas, 1992 m. Nr. 8/9.
- ^ Virgilijus Šonta, MO Museum, http://www.mmcentras.lt/autoriai/virgilijus-sonta/587
- ^ Virgilijus Šonta, MO Museum, http://www.mmcentras.lt/autoriai/virgilijus-sonta/587
- ^ Nemunas, Keistuolio žvilgsnis. Apie Virgilijaus Šontos fotografiją, 2012-02-28, bernardinai.lt, https://www.bernardinai.lt/2012-02-28-keistuolio-zvilgsnis/
- ^ Mindaugas Klusas, Homoseksualumą ilgai neigęs fotografas Šonta su savimi susitaikė tik prieš kraupią baigtį, LRT.lt 2020.12.06, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1290350/homoseksualuma-ilgai-neiges-fotografas-sonta-su-savimi-susitaike-tik-pries-kraupia-baigti
- ^ Mindaugas Klusas, Homoseksualumą ilgai neigęs fotografas Šonta su savimi susitaikė tik prieš kraupią baigtį, LRT.lt, 2020.12.06, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1290350/homoseksualuma-ilgai-neiges-fotografas-sonta-su-savimi-susitaike-tik-pries-kraupia-baigti
- ^ Nemunas, Keistuolio žvilgsnis. Apie Virgilijaus Šontos fotografiją, 2012-02-28, bernardinai.lt, https://www.bernardinai.lt/2012-02-28-keistuolio-zvilgsnis/
- ^ Nemunas, Keistuolio žvilgsnis. Apie Virgilijaus Šontos fotografiją, 2012-02-28, bernardinai.lt, https://www.bernardinai.lt/2012-02-28-keistuolio-zvilgsnis/
- ^ Gleba, Galina, «Виргилиус Шонта: Примирение с собой», Bird-in-flight, 2020-01-19, https://birdinflight.com/ru/pochemu_eto_shedevr/virgilius-shonta-primirenie-s-soboj.html?fbclid=IwAR0hnfYLZwkQh25jthjiOjsOYQbpfzjpuqivWMuEZ4EQB9YP2iTJwMfz66o