Вілібальд
Вілібальд (лац. Willibaldus; каля 700 — каля 787) — першы біскуп Айхштэту, Сьвяты
Вілібальд | |
Вілібальд | |
Сьвяты | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 700 |
Памёр | каля 787 |
Дзень памяці | 7 ліпеня |
Біяграфія
рэдагавацьСын Сьвятога Рычарда, брат Сьвятога Вунібальда і Сьвятой Вальпургі, пляменьнік Сьвятога Баніфацыя. Дзяцінства і юнацтва правёў у кляштары Ўолтхэм, дзе атрымаў добрую адукацыю.
Каля 720 году пакінуў Ангельшчыну і накіраваўся ў Рым. Правёўшы там пэўны час, зьдзейсьніў пілігрымку ў Сьвятую Зямлю. Наведаў таксама Канстантынопаль і Нікею. Каля 729 году вярнуўся ў Італію.
У 740 годзе папа Грыгорыюс III накіраваў яго зь місіяй у Нямеччыну. Цэнтрам місіі стаў горад Айхштэт. У 741 годзе атрымаў пасьвячэньне ў біскупы. Заснаваў некалькіх нямецкіх кляштараў[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ The Book of Saints: A Comprehensive Biographical Dictionary. Comp. The Benedictine Monks of Ramsgate. 7th ed. — New York, NY: Continuum, 2002. P. 602.