Вілы

сельскагаспадарчая прылада

Ві́лы — сельскагаспадарчы пераносны ручны інструмэнт, які выкарыстоўваецца сялянамі ў сельскай гаспадарцы дзеля пагрузкі, выгрузкі ды раскіданьня сена, саломы, снапоў, лісьця, раскідваньне гною ды іншых прадуктаў сельскай гаспадаркі, а таксама стварэньня праколаў ў зямлі дзеля паветраньня глебы. Мае доўгую частку дзеля ўхвату інструмэнта рукамі, вядомую як вілачнік, і звычайна ад двух да пяці тонкіх зубоў, прызначаных да эфэктыўнага перамяшчэньня матэрыялаў.

Вілы на чатыры зубцы.