Вілем Яганэс Вітэвээн (па-нідэрляндзку: Willem Johannes Witteveen; 5 траўня 1952 году ў Ратэрдаме[2] — 17 ліпеня 2014 году, паблізу Грабава, Данецкая вобласьць, Украіна) — нідэрляндзкі палітык.

Вілем Яганэс Вітэвээн
Дэпутат
15 студзеня 2014 — 17 ліпеня 2014
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 траўня 1952
Сьцяг Нідэрляндаў Ратэрдам, Нідэрлянды
Памёр: 17 ліпеня 2014 (62 гады)
Сьцяг Украіны пад Грабава, Данецкая вобласьць, Украіна
Партыя: «Партыя Працы»
Бацька: Ёган Вітэвээн[d]
Адукацыя:

Сын Ёгана Вітэвээна, таксама палітыка[2]. З 1990 году быў выкладчыкам права ва Ўнівэрсытэце Тыльбургу[2]. У 1999—2007 гадах, а таксама з 15 студзеня 2014 году быў дэпутатам у верхняй палаце парлямэнту Нідэрляндаў[2].

Загінуў у выніку катастрофы Boeing 777 пад Данецкам разам з жонкай і дачкой[3].