Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/2011/Задачы

Найбліжэйшыя задачы

рэдагаваць
  1. Скласьці сьпісы гісторыка-культурных каштоўнасьцяў па рэгіёнах (прыклад тут). Можна карыстацца непасрэдна выдадзенай міністэрствам культуры брашурай у фармаце pdf (спампаваць можна тут (~9MB)), а можна скапіяваць зьмест са створаных  сп. Zedlik-ам каардынацыйных сьпісаў. У іх толькі трэба будзе выправіць правапіс і праставіць час стварэньня, унутраныя спасылкі на населеныя пункты і (магчыма) на самі аб’екты для стварэньня пра іх артыкулаў
  2. Робат  Multichill-а будзе сынхранізаваць БЗ штотыдзень. Нашая задача — прадаставіць яму сьпісы, каб імі змаглі карыстацца абодва беларускія праекты
  3. Пастарацца ў табліцы ў Вікісховішчы павялічыць значэньні ў калёнках «Completeness % lists» і «# of Volunteers»  
  4. Улічваючы адсутнасьць «свабоды панарамы» ў Беларусі, вызначыць, якія аб’екты ахоўваюцца аўтарскім правам
  5. Вызначыцца зь ліцэнзіяй, пад якой будуць запампоўвацца выявы (Нідэрлянды й Польшча, напрыклад, стварылі асобныя)
  6. Распрацаваць у Вікісховішчы сыстэму катэгорыяў паводле рэгіёнаў Беларусі, куды будзем заліваць выявы
  7. Падрыхтаваць прэс-рэліз да праекту. Пажадана ў меней афіцыйным стылі, чым было дагэтуль
  8. Атрымаць дазвол (на ўсялякі пажарны) на выкарыстаньне назваў і лягатыпаў Вікімэдыі і Вікіпэдыі ад праваўладальнікаў   Зроблена
  9. Калі сьпіс аб’ектаў пазначаны шаблёнам {{Артаграфія}} — значыцца, акрамя выпраўленьня артаграфіі ў ім таксама трэба праставіць/выправіць унутраныя спасылкі, дадаць каардынаты і выявы
  10. Падаць тлумачэньне тэрміну «свабода панарамы» (а лепей перакласьці да нас)

Мэты праекту

рэдагаваць