Вікіпэдыя:Прававая аснова
Гэтая старонка зьяўляецца састарэлай, больш не падтрымліваецца і захаваная ў гістарычных мэтах. Калі вы хочаце ўзнавіць дыскусію наконт гэтай тэмы, зьвярніцеся на старонку размоваў або стварыце новую тэму на Форуме. |
Для захоўваньня права карыстальнікаў свабодна выкарыстоўваць і разьвіваць далей свабоднае праграмнае забесьпячэньне, ствараемае па праекту GNU, для дакумэнтацыі такога праграмнага забесьпячэньня былі прыдуманы канцэпцыі ліцэнзій на «свабодны зьмест». Адной з разнавіднасьцей такіх канцэпцый зьяўляецца «копілэфт» («copyleft»)[1]. Назва ўзнікла як супрацьлегласьць канцэпту «копірайт», ідэяй якога зьяўляецца абмежаваньне праў карыстальнікаў. Як указваюць аўтары праекта, копілэфт — гэта найбольш агульны спосаб зрабіць праграмнае забесьпячэньне свабодным і гарантаваць прытрымліваньне гэтай умовы таксама для ўсіх наступных зьмененых і распаўсюджваемых вэрсій такога праграмнага забесьпячэньня.
Першай на аснове копілэфта была напісана «GNU General Public License» (GNU GPL)[2]. Каб свабодным выкарыстаньнем уладала таксама і дакумэнтацыя да GNU-праграм, была распрацавацна «Ліцэнзія GNU на свабодную дакумэнтацыю» («GNU Free Documentation License», GNU FDL ці GFDL). Гэта ліцэнзія і зьяўляецца прававой асновай для свабоднага выкарыстаньня, зьмяненьня і распаўсюджваньня артыкулаў з Вікіпэдыі. Юрыдычную сілу ў бягучы момант мае толькі тэкст арыгіналу ліцэнзіі на ангельскай мове.
GNU FDL была распрацавана на аснове амэрыканскіх прававых норм для дакумэнтацыі да праграм GNU і не разьлічана на вікі-праекты, кшталту Вікіпэдыі. Таму працаўнікі Фонду Вікімэдыі працуюць у бягучы момант над інтэрпрэтацыяй гэтай ліцэнзіі для падобных праектаў.
Ліцэнзія GNU FDL дае большыя магчымасьці ў працы над тэкстамі, але ўводзіць і некаторыя абмежаваньні. Напрыклад, Вы не маеце права выкарыстоўваць слова «Wikipedia/Вікіпэдыя», якое зьяўляцца таварным знакам Wikimedia Foundation, ані ўва URLs, ані ў назвах старонак свайго сайту, а таксама не маеце права ўстаўляць Wikipedia-лягатып (выява:Wiki.png).
Калі Вы жадаеце аддрукаваць які-небудзь артыкул з Вікіпэдыі ці апублікаваць яго ў Інтэрнэце, тады Вы можаце не зьмяняць яго. Пры друкаваньні павінны быць азначаны як мінімум пяць найбольш значных аўтараў дадзенага дакумэнта.
Пры зьмяненьнях у артыкулах Вікіпэдыі павінны быць выкананы наступныя ўмовы:
- зьмененая вэрсія знаходзіцца таксама пад GNU-ліцэнзіяй;
- павінна мецца спасылка на арыгінал артыкулу;
- павінен мецца доступ да праграмнага коду артыкула («transparent copy»): у wiki-сынтаксісе, HTML-разметцы ці якім-небудзь іншым фармаце.
Пры распаўсюджваньні артыкулаў з Вікіпэдыі ў Інтэрнэце пад кожнай з іх павінна стаяць спасылка прыкладна наступнага зьместу:
«Гэты тэкст заснаваны на артыкуле «XYZ»(спасылка) з свабоднай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя (http://be-x-old.wikipedia.org) і распаўсюджваецца на умовах «GNU Free Documentation License» (спасылка на http://www.gnu.org/licenses/fdl.txt ). Таксама пажадана указаць аўтараў артыкула ў выглядзе спасылкі на гісторыю рэдагаваньня ў Вікіпэдыі (напрыклад, http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=XYZ&action=history ).
- дзе «XYZ» — назва артыкула ў Вікіпэдыі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьСпасылкі
рэдагаваць- ^ Аб канцэпцыі "copyleft" (анг.)
- ^ Філязофія праекта GNU (рас.)