Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Францішак Аляхновіч

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную надаць артыкулу статус добрага.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Падтрымліваю Добры артыкул, безумоўна варты абраньня. Дарэчы, на ўсякі выпадак (мо, ня ведаеце): тут ёсьць дзьве аблічбаваныя кнігі Ф. Аляхновіча. З зычаньняў — выявы ў Commons часам лепей падпісваць кірыліцаю (ці дубляваць назву, сам так раблю), гэта спрыяе падняцьцю як самой выявы, так і артыкула з такой выявай у пошукавых сэрвісах пры адпаведным беларускамоўным запыце. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:30, 13 ліпеня 2012 (FET)
Ёў, пра кнігі — гэта ты моцна зарадзіў. Іх жа акурат зараз можна ў Вікікрыніцы, бо творы Аляхновіча, як выглядае, ужо ў грамадзкім набытку. — Wizardist г 00:52, 13 ліпеня 2012 (FET)
П'есу «Пан міністар» Аляхновіч напісаў на тэрыторыі міжваеннай Польшчы, а памёр у Вільні. Ці не падобная тут сытуацыя, што і зь Язэпам Драздовічам (75 гадоў з дня сьмерці)? --Jauhienij (гутаркі) 00:56, 13 ліпеня 2012 (FET)
  • Падтрымліваю Якасная і шырока раскрытая інфармацыя, многа крыніцаў. Калі дапісаць, то ўвогуле на абраны мог бы прэтэндаваць (імхо, вядома ж). --Глеб Бераставы 10:39, 25 ліпеня 2012 (FET)
  • Падтрымліваю. Спадабалася ўсё. :) Як заўсёды, было б добра яшчэ пашырыць прэамбулу, каб потым на галоўную старонкі выкаціць лёгка. — Wizardist г 02:51, 8 жніўня 2012 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць
  • У артыкуле пішуць: «ён быў выключаны з 5 клясы Віленскай гімназіі» і знаходзіцца спасылка да артыкулу Віленская беларуская гімназія. Паводле апошняга, гэта школа была адкрыта ў 1919 годзе. Наколькі разумею, ў 1919 годзе Аляхновічу было 36 гадоў, думаю, што ён у гэтых часах не навучаўся. Тады маю пытаньне, ці спасылка правільная, ці не. Bocianski (гутаркі) 01:01, 13 ліпеня 2012 (FET)
    Рацыя. Па ўсім відаць, гэтая гімназія была таксама «віленскай», але не беларускай. --Jauhienij (гутаркі) 01:03, 13 ліпеня 2012 (FET)
    Так, падобна як Слуцкая беларуская гімназія і Слуцкая гімназія. — Wizardist г 01:21, 13 ліпеня 2012 (FET)
  • Частка Менск верагодна павінна пачынацца з «У другой палове лістапада 1919 году». Вышэй апісваецца сакавік 1919 году. Не ведаю пра польскіх легіянэраў у Менску ў 1918 годзе, хаця тут магу мыліцца. Слова «акупаваны» мяне асабіста не падабаецца, можна дыспутаваць наконт яго адэкватнасьці у палітычных рэаліях гэтага часу, аддаю перавагу нэўтральнаму словы «заняты» або «кантраляваны». Bocianski (гутаркі) 01:19, 13 ліпеня 2012 (FET)
Усё пісалася з крыніцаў. Што да польскай акупацыі Заходняй Беларусі, то гэта вядомы факт і такое азначэньне выкарыстоўваецца ў бальшыні АК: як у публікацыях у Родным слове, датычных біяграфіі Ф. Аляхновіча, так і у чатырохтомнай Гісторыі беларускай літаратуры XX ст. (2001-2002). --Jauhienij (гутаркі) 01:24, 13 ліпеня 2012 (FET)

Артыкул абраны добрым. --Red_Winged_Duck 00:30, 1 кастрычніка 2012 (FET)