Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Савецкі раён (Менск)

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць

Варта разумець, што абы-як вызначаныя межы (пра што піша пан Вячорка і што тычыцца большасьці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, створаных расейскімі камуністамі і іх мясцовымі памагатымі) — гэта значная праблема, замоўчваньне якой супярэчыць прынцыпам ВП:НПГ, я ўжо не кажу пра вар'яцкія сатанінскія назвы, прызнаныя экстрэмісцкімі на афіцыйным узроўні ў шэрагу свабодных і дэмакратычных краінаў. Адпаведна, уся гэтая інфармацыя мусіць падавацца ў прэамбуле, бо гэта рэальная праблема, якая сама сабой нікуды не зьнікне. А Вікіпэдыя мае ўзьнімаць і апісваць праблемы, а не замоўчваць іх на загад аднаго інтэлектуальна абмежаванага — як гэта робіць афіцыёз. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:53, 16 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вялікі дзякуй за камэнтар і крыніцу. Буду ўдзячны за яшчэ адну датычна прапановы перайменаваньня, як у выпадку зь іншым раёнам (Мянчук узяўся за беларусізацыю Маскоўскага раёна сталіцы // Хартыя'97, 9 жніўня 2017 г.). Межы Савецкага раёну Менску супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі: «Улучаў 5 мікрараёнаў: Залатая Горка, Зялёны Луг, Камароўка, Пярэспа і Старажоўка». Праблема, як слушна заўважана ў крыніцы, у тых назвах.--Удзельнік:W 13:35, 17 сакавіка 2020 (UTC+3)
Аднак відавочным ёсьць тое, што межы не супадаюць: Зялёны Луг і Залатая Горка уваходзяць толькі на палову, ад Пярэспы — толькі невялікая частка, Старажоўка — увогуле, практычна не ўваходзіць. На афіцыйнай старонцы, адкуль паходзіць гэтая інфармацыя, звычайная для афіцыёзу прафанацыя (спроба схаваць праблему празь перакручваньне рэальнай сытуацыі) — прывёў мапу гістарычных мясцовасьцяў тут, можаце самі супаставіць: Камароўская вуліца — мяжа Старажоўкі — адпавядае цяперашняму пр. Машэрава (т.ё. фактычна ўся Старажоўка засталася па-за раёнам), Даўгінаўскі і Старавіленскі (Даўмана) тракты, уздоўж якія ідзе Пярэспа — па-за межамі раёну, Даўгабродзкая (Казлова) — што падзяляе Залатую Горку папалам — мяжа раёну. На жаль, простае перайменаваньне праблемы не разьвяжа, бо межы праводзіліся цалкам бязглузда і гэтая інфармацыя мае прысутнічаць у артыкуле. Таму не існуе і грунтоўных прапановаў аб перайменаваньні, бо ў іх няма сэнсу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:32, 17 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за ўважлівасьць да межаў. Дадаў мікрараёны Сельгаспасёлак і Цна. Пазначыў палову Зялёнага Лугу. Згадаў перадачу прадмесьцяў Пярэспа і Старажоўка ў Цэнтральны раён. На Мапах Гугла былыя прадмесьці Камароўка і Залатая Горка займаюць меншую плошчу за аднайменныя мікрараёны, у якія тыя пераўтварыліся. Мабыць варта дадаць апошнія ў Шаблён:Мікрараёны Менску для разьвязаньня супярэчнасьці.--Удзельнік:W 11:04, 20 сакавіка 2020 (UTC+3)

Артыкул, як і іншыя тэксты аўтара, вельмі перагружаны залішнімі падрабязнасцямі, якія ўскладняюць чытанне. Напрыклад адрасы - ну аформіце іх бы хоць зноскамі, каб не разбівалі пералік, а лепей увогуле прыбярыце. І чаму гэтыя вуліцы не вікіфікаваныя? Ці форма прадпрыемства: ды ўсім пляваць у артыкуле пра раён на ТАА, УП ці ЗАТ — гэтая інфармацыя для артыкулаў пра прадпрыемствы, а тут гэта проста лішнія знакі. Няма падраздзелаў, хоць яны напрошваюцца . Тое, што пералічана ў "Адпачынку" гэта культура. І гэты пераскок з казіно і кінатэатра на могілкі, а потым раптам на радыё... "Смешались в кучу кони, люди, И залпы тысячи орудий. Слились в протяжный вой…" Неабходна развесці: ёсць культурныя ўстановы, ёсць СМІ, ёсць гістарычныя славутасці. Клубы ўвогуле рэч непастаянная, я б проста згадаў, што на такі вось год іх столькі, бо абнаўляцца гэтая інфармацыя не будзе і хутка састарэе. У "Мінуўшчыну" таксама нейкім чынам трапіў велізарны абзац "пра ўсё", з яго дакладна б атрымаўся раздзел "Эканоміка". Кіраўнікі раёна чамусьці адарваныя ад органаў улады (увогуле ім месца ў артыкуле пра адміністрацыю раёна, але пакуль такога няма, варта знайсці ім больш прыстойнае месца). --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 20:15, 24 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вялікі дзякуй, што прачыталі артыкул цалкам і ўважліва. Спадзяюся, што зможаце дапоўніць яго зьмест новымі разьдзеламі па падставе дадатковых крыніцаў, каб вылучыць у Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы.--Удзельнік:W 16:03, 28 сакавіка 2020 (UTC+3)

Абраны добрым.--Удзельнік:W 16:03, 28 сакавіка 2020 (UTC+3)