| Гэты артыкул зьяўляецца часткай праекту «Беларусь», мэта якога — стварэньне і паляпшэньне артыкулаў Вікіпэдыі на тэмы, зьвязаныя з праектам «Беларусь».Калі вы хацелі б дапамагчы, калі ласка, наведайце старонку праекту, дзе вы зможаце далучыцца да абмеркаваньня і ўбачыць сьпіс адкрытых пытаньняў. | |
|
|
28 лютага 2020 году дапоўніў артыкул больш як на 53 кілябайты на падставе 25 крыніцаў. Адначасна дадаў шаблён і 7 выяваў. У выніку артыкул вырас 48-кратна да звыш 54 Кбайт і стаў большым, чым у іншых Вікіпэдыях, у тым ліку больш як 4-кратна стаў перавышаць расейскі артыкул. Артыкул зьмяшчае ўводзіны, 7 разьдзелаў, 8 выяваў, інтэрвікі, 2 катэгорыі і вонкавыя спасылкі. Што варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 16:14, 29 лютага 2020 (UTC+3)
Савецкія ўлады хіба толькі выпадкова маглі ўлічыць межы гістарычных мясцовасьцяў, бо ніколі не зважалі на іх і, увогуле, імкнуліся зьнішчыць усякую памяць пра ўсё дасавецкае. Нават на сучаснай гугл-мапе добра відаць, што мяжа гэтай савецкай недарэчнасьці напалам падзяліла нават існы яшчэ за савецкім часам раён Зялёнага Лугу. Калі ж разглядзець гістарычныя мясцовасьці, то практычна ўсе яны выявіліся абрэзанымі, апроч хіба што Камароўкі (што вядома ж, выпадковасьць). Зразумела, што аднымі толькі перайменаваньнямі праблему савецкага адміністрацыйна-тэрытарыльянага падзелу разьвязаць не атрымаецца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:33, 17 сакавіка 2020 (+03)Адказаць