Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Выдатны ўзор для стварэньня іншых артыкулаў пра вуліцы Менску.
- Ініцыятар: --Jan Marozaŭ (гутаркі) 14:30, 8 ліпеня 2013 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Падтрымліваю — як ініцыятар намінацыі, вядома ж, галасую за. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 12:02, 10 ліпеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю Можа дзесьці нават згодны з довадамі ўдзельніка Maks 100, аднак хай так — крытэрам адпавядае. Але ж згаданыя дапрацоўкі варта было б выправіць перад падвядзеньнем канчатковага выніку, які, хочацца мне верыць, будзе усё ж станоўчым.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:57, 17 ліпеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Даволі ня кепска для артыкулу пра вуліцу :) --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 21:36, 23 жніўня 2013 (FET)
- Падтрымліваю Сам перакладаў артыкул з наркамаўкі, таму дзякуй менавіта іхнім аўтарам. Гляджу, падчас маёй адсутнасьці хібы павыпраўляныя. Думаю, артыкул варты абранага. Liashko (гутаркі) 01:23, 26 жніўня 2013 (FET)
Супраць
рэдагаваць- Супраць-Артыкул зьяўляецца амаль копіяй артыкула ў беларускай (афіцыйнай) Вікіпэдыі, які там створаны значна раней і зьяўляецца там добрым, а не абраным артыкулам. Трэба было б выправіць разьмяшчэньне фатаграфій. Акрамя таго няма нават узгадкі пра Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі; артыкул падрыхтаваны ў 2013 годзе, а апошняя навіна пра вуліцу 2008 году.--Maks 100 (гутаркі) 11:01, 10 ліпеня 2013 (FET)
- У беларускай вікіпэдыі акадэмічным правапісам няма разьдзелу "абраны артыкул". Liashko (гутаркі) 15:07, 11 ліпеня 2013 (FET)
- Супраць. Паводле заўваг Maks 100 што да артаграфіі, выяваў і актуальнасьці. — Wizardist г +у 13:27, 26 жніўня 2013 (FET)
Дапрацоўкі
рэдагавацьКамэнтары
рэдагавацьВынік
рэдагавацьЁсьць абраны артыкул на верасень. Выявы паправіў яшчэ раз. Артаграфію для ахвочых ніхто не перашкаджае выправіць у звычайным рабочым парадку, калі штосьці і знойдзецца. Спадзяюся, што гэта толькі першая ластаўка падобных артыкуалаў пра вуліцы беларускіх гарадоў. Інфармацыі тут ці не больш, чым пра іншае беларускае места, ваганьні наконт абраньня лішнія - прыкладна такія самыя артыкулы пра вуліцы гарадоў абіраюцца і ў гіганце-разьдзеле Ру-Вікі: ru:Площадь Островского (Санкт-Петербург), ru:Проспект Карла Маркса (Петрозаводск).--Mr. Sрock (гутаркі) 15:25, 31 жніўня 2013 (FET)
P.s. Адінае, калі гэта тэхнічна магчыма, трэба было б дадаць каардынаты вуліцы у шапку (як тут Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск), Пружанскі палацык).--Mr. Sрock (гутаркі) 15:31, 31 жніўня 2013 (FET)
- У вуліцы ж няма канкрэтных каардынатаў. Ёсьць яшчэ артыкул Вуліца Карла Маркса (Менск), але я таксама нешта не рашаюся выставіць яе ў абраныя. Liashko (гутаркі) 22:27, 1 верасьня 2013 (FET)