Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:КАС»)
Скарачэньне:
ВП:КАС
Гэтая старонка прысьвячаецца вызначэньню абраных сьпісаў. Такія сьпісы служаць узорам найлепшай працы ў Вікіпэдыі і маюць адпавядаць крытэрам абраных сьпісаў.

Перад тым, як вылучыць сьпіс на атрыманьне статусу абранага, яго раюць выставіць на рэцэнзію. Намінатар(-ка) мае ў дастатковай ступені валодаць прадметам і крыніцамі, каб справіцца з аспрэчаньнем у ходзе вылучэньня. Вылучэньне варта ўзгадніць з асноўнымі аўтарамі сьпісу, калі намінатар(-ка) не належыць да іх ліку. Ад намінатар(-кі) чакаюць станоўчага адказу на канструктыўную крытыку і прыкладаньня намаганьняў да хуткага вырашэньня пярэчаньняў.

Сьпіс ня мае адначасова быць на рэцэнзіі.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

Вылучэньне

Папярэдне мэтазгоднасьць вылучэньня сьпісу ў абраныя раюць абмеркаваць з удзельнік(-ц-)амі адпаведнага тэматычнага праекту і партала аб з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.

Для вылучэньня сьпісу варта стварыць падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Назва сьпісу]], дзе «Назва сьпісу» — назва артыкула, які вылучаюць (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • Коратка (1—2 сказамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
  • Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэйпрыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты». Пазначце дату вылучэньня і дайце спасылку на падстаронку.
  • У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у абраныя сьпісы}}.
  • Калі вылучаеце артыкул, напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
  • Варта вылучаць толькі адзін сьпіс адначасова і пачакаць водгукаў, бо крытыка аб адным артыкуле можа тычыцца і іншых.
  • Калі сьпіс ужо вылучалі ў абраныя, але ня выбралі, яго варта паўторна вылучаць толькі пасьля дапрацоўкі, праведзенай з улікам кожнай выказанай у ходзе абмеркаваньня заўвагі. Пры паўторным вылучэньні варта скарыстаць наяўную падстаронку вылучэньня сьпісу, прыбраўшы папярэдняе абмеркаваньне ў архіў падстаронкі і пазначыўшы спасылку на яго.
Абмеркаваньне
Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце сьпіс цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце істотныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул або прадмет артыкула не цікавыя вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» ёсьць неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу сьпісу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар(-ка) прывязаны(-ая) да свайго твору, таму рэзкія і неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго(-е). Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Кандыдаты рэдагаваць

Дата высоўваньня Падстаронка абмеркаваньня Хада абмеркаваньня
31 жніўня 2022 Заказьнікі Беларусі абраны

На пазбаўленьне статусу рэдагаваць

Абмеркаваньні аб пазбаўленьні статусу абраных адбываюцца на старонцы На пазбаўленьне статусу.

Каардынатарам на зацемку рэдагаваць

Каардынатары маюць сачыць за выкананьнем правілаў вылучэньня і абмеркаваньня, пэрыядычна абіраць адзін са сьпісаў, аднаўляць табліцу бягучых кандыдатаў, а таксама сачыць за тым, каб выбраныя сьпісы ня ўтрымлівалі матэрыялаў, абароненых аўтарскімі правамі. Рашэньне аб абраньні сьпісу варта даручыць іншым каардынатарам або аднаму з адміністратараў, калі вы ёсьць асноўным аўтарам сьпісу.

Які артыкул выбраць? рэдагаваць

  • Сьпіс мае быць на абмеркаваньні прынамсі 2 тыдні. Неабраны цягам 3-х месяцаў артыкул, які мае нявыпраўленыя недахопы, наадварот можа здымацца з галасаваньня і ня мае паўторна высоўвацца, пакуль яны ня будуць выпраўленыя.
  • У падтрымку сьпісу мае прагаласаваць прынамсі 4 удзельнікі (3 акрамя ініцыятара) і пры гэтым прынамсі палова ўсіх прагаласаваўшых.
  • Сьпіс мае адпавядаць крытэрам.
  • Варта ўважліва азнаёміцца зь меркаваньнямі і довадамі ўдзельніц і ўдзельнікаў. Напрыклад, сьпіс могуць адхіляць, бо не падабаецца прадмет, але гэта ня ёсьць довадам.
  • Не выбіраць заўсёды сьпісы «уверсе сьпісу», — выдатныя сьпісы могуць быць забытыя і застацца ў канцы табліцы.
  • Не выбіраць толькі сьпісы, дзе «ўсе за»: бывае, што артыкул з дробнымі заўвагамі лепшы, чым сьпіс без адзінай заўвагі, бо можа стацца, што ў ягоным абмеркаваньні ўдзельнічала больш людзей.

Парадак выбраньня рэдагаваць

  • Падвесьці вынік на падстаронцы, што сьпіс абраны. Закрыць абмеркаваньне.
  • Адзначыць у агульнай табліцы колерам і запісам «Артыкул абраны» ў калёнцы «Хада абмеркаваньня», пры гэтым запіс аб папярэднім абраным сьпісе з табліцы выдаліць.
  • Зьмясьціць унізе сьпісу шаблён {{Абраны сьпіс}}.
  • Зьмясьціць запіс пра сьпіс на старонцы Вікіпэдыя:Абраныя сьпісы.
  • Дадаць запіс у табліцу Вікіпэдыя:Пералік абраных сьпісаў.

Прыкладны пералік станаў абмеркаваньня, для пазначэньня ў табліцы рэдагаваць

  • Новы сьпіс — надоечы быў высунуты.
  • Усе «за» — пакуль што карыстаецца агульнай падтрымкай.
  • Дробныя заўвагі — былі выказаныя нязначныя заўвагі па дапрацоўцы.
  • Ёсьць пярэчаньні — ёсьць шэраг пярэчаньняў.
  • Істотныя пярэчаньні — супраць было выказана шмат пярэчаньняў, таму ў абраньні адмовяць, калі недахопы ня будуць выпраўленыя.
  • Праблемы зь ліцэнзіяй — утрымлівае выявы зь няпэўным ліцэнзійным статусам або мае іншыя праблемы з аўтарскімі правамі.
  • Абраны — сьпіс абралі. Не прыбірайце абмеркаваньне ў архіў адразу пасьля абраньня, а зрабіце гэта празь некалькі дзён. Дадайце наступны стыль да адпаведнага радка табліцы пры выстаўленьні гэтага статусу: style="background-color: gold;".